За два тыдні да лукашэнкаўскага свята народнага адзінства, старшыня праўладнай "Белай Русі" Вольга Чамаданава задалася пытаннем — што ж зрабіць, каб яно стала ўсенародна любімым? Сапраўды — свята ёсць, любові няма. Што адбываецца? Адзін з адказаў можна падглядзець у навінах. У Беларусі сілавікі атрымалі новыя шырокія паўнамоцтвы: Генпракуратура, КДБ, Следчы камітэт і МУС цяпер могуць блакаваць сайты і інтэрнэт-паслугі, а аператары абавязаныя рэагаваць усяго за чатыры гадзіны. Гэта выклікае занепакоенасць як у карыстальнікаў, так і ў тых, хто сочыць за свабодай інтэрнэту. А вы б святкавалі? Тым часам, пакуль у Беларусі блакуюць сайты, пытанне “ці памёр Трамп” стала адным з самых папулярных у Google праз яго нядоўгую адсутнасць у публічнай прасторы. Сам амерыканскі прэзідэнт зноў выказаў расчараванне ў Пуціне, а пасля парада ў Кітаі ўвогуле западозрыў Расію, Кітай і Паўночную Карэю ў планаванні змовы супраць ЗША. У той жа час Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але з умоваю, што сустрэча адбудзецца ў Маскве. У Кіеве адказалі: Пуцін "працягвае дурыць усім галовы, робячы загадзя непрымальныя прапановы". Пра ўсё гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
Информация
- Подкаст
- ЧастотаЕжедневно
- Опубликовано4 сентября 2025 г. в 12:53 UTC
- Длительность49 мин.
- ОграниченияБез ненормативной лексики