Днямі ў Польшчы было ўхваленае рашэнне, у адпаведнасці з якім беларусы наступныя паўгода будуць атрымліваць пашпарт замежніка (так званы трэвэл дакумент) па спрошчанай працэдуры. Гэта не можа не радаваць. Нягледзячы на тое, што тэрмін дзеяння гэтага дакумента застаецца нязменным — адзін год. У той жа час больш складанымі сталі патрабаванні да працэдуры атрымання шэнгенскай візы, ускладніліся і патрабаванні па працаўладкаванні беларусаў у Польшчы. Як прымалася рашэнне наконт “пашпарта замежніка” і ці атрымаецца і надалей захоўваць спрошчаную працэдуру яго атрымання, а таксама павялічыць тэрмін дзеяння гэтага дакумента? Чаму так марудна вырашаецца пытанне з дакументамі для беларусаў у Польшчы і ці ёсць у такой сітуацыі віна лідараў дэмсіл? Ці варта чакаць пагаршэння міграцыйнага заканадаўства і як на гэта можна ўплываць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрка права, юрыстка ў галіне легалізацыі перабывання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы, кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
정보
- 프로그램
- 주기매일 업데이트
- 발행일2025년 7월 1일 오후 2:26 UTC
- 길이49분
- 등급전체 연령 사용가