Насуперак прагнозам варожых экспертаў і “збеглых” эканамістаў у беларускай эканоміцы ўсё добра. Як мінімум, у гэтым перакананы міністр эканомікі Юрый Чабатар. Тое, што сама эканоміка з гэтым не зусім згодная, а яе “рост” больш нагадвае “адмоўнае ўсплыванне” расійскай падлодкі, пытанне іншае. Да ўсяго у бойцы за ўраджай пакуль перавага на баку дрэннага надвор’я, а колькі Лукашэнка не крычыць “свідруйце!” — нафты больш у беларускай зямлі не становіцца. Праўда, амерыканскі спявак Дзярула прыехаў у Мінск, з Турчыным і Віктарам Лукашэнка сустрэўся. Хаця, здавалася б, пры чым тут эканоміка… Чаму беларуская эканоміка не слухаецца міністра эканомікі і што там паміж імі насамрэч адбываецца? Што агульнага ў выніках бітвы за ўраджай і пошукамі нафты ў недрах Беларусі? Якое дачыненне мае прыезд амерыканскага спевака Дзярулы да курса долараў ў беларускіх абменніках і эканомікі ўвогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка
資訊
- 節目
- 頻率每日更新
- 發佈時間2025年7月29日 上午11:52 [UTC]
- 長度46 分鐘
- 年齡分級兒少適宜