Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання аўтабіяграфічнага рамана Вала Клемента "Круглая square. Іранічны жыцьцяпіс чалавека і імпэрыі". А таксама параўноўвае сваё савецкае дзяцінства і лёс гадаванца тых жа самых менскіх мясцін і той самай школы, у якую хадзіў аўтар.
"Напрыканцы застаецца загадка: ці не прыдуманы гэты аўтар і гэты лёс, якога ў рэальнасьці проста ня можа быць? Бо ня можа быць нават двух савецкіх школьнікаў, якія за савецкім часам становяцца юрыстамі ў найбольшай лёнданскай юрыдычнай канторы і пішуць свой жыцьцяпіс тарашкевіцай. Але я тут з уласнага досьведу магу пацьвердзіць, што ўсё так і ёсьць і што гэта ня фікцыя".
資訊
- 節目
- 發佈時間2025年7月23日 上午8:28 [UTC]
- 長度23 分鐘
- 季數1
- 集數12
- 年齡分級兒少適宜