euroradiofm

Вячаслаў Жукаў. Як працуе "Краіна для жыцця" і чаму не хопіць грошай на 1300 палітвязняў?

"Краіна для жыцця" — адна з самых вядомых беларускіх арганізацый, што пачалі працаваць на хвалі 2020 года. Яе назва непарыўна звязаная з Сяргеем Ціханоўскім. Як яго вызваленне змяніла працу КДЖ? Якімі праектамі ўвогуле займаецца фонд — акрамя ютуб-канала, які навідавоку? Як арганізаваная праца Міжнароднага гуманітарнага фонда, у праўленне якога ўваходзіць "Краіна для жыцця", і ці маюць рацыю тыя, хто кажа пра "манапалізацыю" дапамогі палітвязням? Размаўляем з каардынатарам фонду "Краіна для жыцця" Вячаславам Жукавым.