euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Вадзім Кабанчук. Калі заўтра вайна: што на такі выпадак беларусам прапануюць дэмсілы

    3시간 전

    Вадзім Кабанчук. Калі заўтра вайна: што на такі выпадак беларусам прапануюць дэмсілы

    Пытанне сілавога сцэнару, як адно з магчымых разгортванняў падзей на шляху да вызвалення Беларусі, не раз уздымалася перад палітычнымі лідарамі дэмсіл. Былі і ініцыятывы “з народу” кшталту стварэння “Паспалітага рушання” ці іншых арганізацый спартова-ваеннага накірунку. Каардынацыйная рада нават выходзіла з ініцыятывай стварэння беларускіх фармаванняў у складзе нацыянальных армій краін Еўропы. Але пакуль выглядае на тое, што да стварэння свайго войска нам далёка. Вельмі далёка. Якія пытанні абароны і нацыянальнай бяспекі здольны сёння рэальна вырашаць прадстаўнік АПК? Ці магчыма сёння калі не стварэнне свайго войска і беларускіх фармаванняў у складзе нацыянальных армій краін Еўропы, то хаця б пашырэння практык вайсковай падрыхтоўкі сярод беларусаў за мяжой? Ці падтрымлівае Кабанчук сувязі з ПКК і якую дапамогу добраахвотнікам аказваюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.

    42분
  2. Ліза Пракопчык. Ці ўратуюць сістэму гуманітарнай дапамогі і давер беларусаў слуханні ў КР

    4시간 전

    Ліза Пракопчык. Ці ўратуюць сістэму гуманітарнай дапамогі і давер беларусаў слуханні ў КР

    У ліпені 2025 года Каардынацыйная Рада агульным складам прыняла рашэнне аб правядзенні адкрытых слуханняў па дзейнасці Фонду міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Падставай для гэтага стала інфармацыя аб выключэнні з працы фонду арганізацыі ByHelp і прыпыненні супрацоўніцтва з арганізацыяй BySol. Па выніку была сфарміраваная незалежная працоўная група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі і прадстаўніцы чатырох фракцый Каардынацыйнай Рады. Але раптам фракцыя “Моладзевы наступ” выступае з заявай, у якой сцвярджае пра “беспрэцэдэнтны ціск” з боку пэўных дэлегатаў КР… Чым было выклікана жаданне правесці слуханні датычныя дзейнасці Фонду міжнароднай гуманітарнай дапамогі і ці мае КР для гэтага адпаведныя паўнамоцтвы? Чаго з дапамогай гэтых слуханняў хоча дамагчыся КР і на што па выніку разлічвае? Ці не перабольшаныя абвінавачванні ў бок калег па КР і якімі могуць быць мэты гэтага “беспрэцэдэнтнага ціску”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады III склікання, сяброўкай фракцыі “Моладзевы наступ” Лізай Пракопчык.

    44분
  3. Яўген Красулін. Паўстанне-2020: што не так было зроблена і хто ў гэтым вінаваты

    4시간 전

    Яўген Красулін. Паўстанне-2020: што не так было зроблена і хто ў гэтым вінаваты

    Пратэсты 2020 года былі ледзь не самым маштабным паўстаннем беларусаў як мінімум ў гісторыі незалежнай Беларусі. Але не выключана, што і ўвогуле найвялікшым народным паўстаннем у нашай гісторыі. Але нягледзячы на маштаб як рэальных пратэстаў, так і пратэстных настрояў у грамадстве, рэжым не толькі ўтрымаўся, але з цягам часу здолеў ўмацавацца і ўзмацніцца. Чаму пры тых маштабах пратэстаў і настроях грамадства, якія панавалі ў 2020 годзе, рэжым утрымаўся і нават узмацніўся? Хто вінаваты ў тым, што перамогу не атрымалася здабыць на самым уздыме пратэстаў, і што трэба было рабіць іначай? Хто мусіць панесці адказнасць за няспраўджаныя надзеі 2020 года і ці магчыма нешта выправіць бліжэйшым часам? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным.

    44분
  4. Яўген Магда. “Захад-2025”: ці чакае Украіна новага нападу і ці гатовая да Мінска-3

    4시간 전

    Яўген Магда. “Захад-2025”: ці чакае Украіна новага нападу і ці гатовая да Мінска-3

    Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні сталі важным этапам падрыхтоўкі нападу Расіі на Украіну ў 2022 годзе. Бо менавіта з тэрыторыі Беларусі дарога да Кіева для расійкіх акупантаў была найкарацейшай. І яны ёй скарысталіся. Найхутчэй, з маўклівага дазволу Лукашэнкі. На верасень 2025 года прызначаныя чарговыя вучэнні “Захад-2025”. Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыла Буданаў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка гэтым разам адмаўляецца даваць расейцам калідор для заходу на тэрыторыю Украіны. Чаму кіраўнік ГУР перакананы, што Лукашэнка адмовіцца прапускаць расійскія танкі для новага нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі і ці стрымае гэта Пуціна? Ці бачаць ва Украіне пагрозы ад вучэнняў “Захад-2025” і ці гатовы Кіеў да мірных перамоў з Расіяй у Мінску? Чым былі цікавыя заявы Лукашэнкі на Валааме адносна вайны ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.

    38분
  5. Павел Усаў. Самароспуск дэмсіл: ці будзе ад гэтага карысць беларускаму грамадству

    4시간 전

    Павел Усаў. Самароспуск дэмсіл: ці будзе ад гэтага карысць беларускаму грамадству

    Апошнім часам усё часцей чуваць думкі пра тое, што існуючым на сёння структурам дэмсіл трэба не стратэгіі будучых перамог і дзеянняў прапісваць, у чарговы раз абяцаючы беларусам невыканальнае, а проста самараспусціцца. Маўляў, усё, што трэба, беларускае грамадства здольнае для сябе зладзіць і здабыць шляхам самаарганізацыі. І самі ж гэтыя праекты і ініцыятывы здольныя прафінансаваць — без грантаў. Пакуль яшчэ гэтая пазіцыя не стала мейнстрымам, але гэта толькі пакуль. Якія высновы варта было б зрабіць дэмсілам і ці сапраўды самароспуск палітычных структур прынясе беларускаму грамадству больш плюcаў чым мінусаў? Ці здольнае беларускае грамадства праз самаарганізацыю адвакатаваць свае інтарэсы на міжнародным узроўні і вырашаць праблемы на ўзроўні мясцовым? Чаму ж гэта ніколі практычна не рабілася раней і на чыю карысць насамрэч працуюць такія выказванні і падбухторванні? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

    6분
  6. Роза Турарбекава. Валаамскія дзяды: для каго ладзілі свой перфоманс Пуцін, Лукашэнка і шпіц

    1일 전

    Роза Турарбекава. Валаамскія дзяды: для каго ладзілі свой перфоманс Пуцін, Лукашэнка і шпіц

    Напрыканцы мінулага тыдня Лукашэнка ездзіў у госці да свайго “старэйшага брата” Пуціна. Нібыта з “працоўным”, але, як вынікае са слоў Пяскова, — “нефармальным візітам”. На Валаам. У кожнага з дзвюх дыктатараў ёсць сваё “месца сілы”, і ў Пуціна яно менавіта там. Што там два “валаамскіх старцы” абмяркоўвалі нефармальна сам на сам — невядома, але ўладкаваўшыся на лаўцы разам з лукашэнкаўскім шпіцам, вальяжна разважалі пра захопніцкую вайну Расіі ва Украіне, вучылі вялікай палітыцы Трампа і троху Зяленскага, пра дрон, што ўпаў у Мінску, і іншую геапалітыку… Што адметнага было ў самой сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме і якія былі сапраўдныя мэты гэтага “нефармальнага візіта”? Што з усяго сказанага на лаўцы было сапраўды важным і каму гэты адзіна важны пасыл быў скіраваны? Якая роля адведзеная Мінску ў супрацьстаянні Расіі з NATO і ці пачуе рэжым прапанову дэмсіл сесці за стол перамоў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

    45분

평가 및 리뷰

4
최고 5점
7개의 평가

소개

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Euroradio의 콘텐츠 더 보기

좋아할 만한 다른 항목