Вызваленне чарговай групы палітвязняў з прымусовым іх вывазам за межы Беларусі паставіла перад дабрачыннымі арганізацыямі, фондамі, інстытуцыямі дэмсіл і агулам беларускай дыяспарай досыць сур’ёзныя выклікі. Найперш, гэта было звязанае з забеспячэннем вызваленых неабходнай падтрымкай і дапамогай — ад пошукаў жылля і вопраткі наўзамен арыштанцкай да фінансавай дапамогі. І гэтым разам выглядае на тое, што атрымалася ўсе пытанні вырашыць. Але чакаецца, што вызваленні будуць працягвацца, як працягнецца і выпіхванне людзей з краіны. І гэтыя вызваленні могуць быць больш масавыя за папярэднія. Чаму рэжым прымусова дэпартуе вызваленых вязняў з краіны і як гэта выглядае з пункту гледжання законнасці? Ці магчыма падрыхтавацца да прыёму вялікай колькасці вызваленых і якія найперш выклікі паўстаюць перад дабрачыннымі арганізацыямі з гэтай нагоды? Што рабіць, калі з-за зачыненай мяжы хтосьці не паспявае выехаць у Беларусь з Польшчы своечасова і як лепш вырашаць спрэчныя сітуацыі, якія здараюцца ў асяродку дэмсіл? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай
資訊
- 節目
- 頻率每日更新
- 發佈時間2025年9月17日 上午10:54 [UTC]
- 長度47 分鐘
- 年齡分級兒少適宜