Філасофскія нататкі

Густаў Шпет. Распазнаваць сэнсы

У гэтым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша знаёміць нас з філосафам і псіхолагам пачатку ХХ стагоддзя Густавам Шпетам, вучнем Эдмунда Гусэрля. Шпет заўважаў, што ў жыцці мы часта не проста перадаём інфармацыю, а будуем сэнсы. І гэтыя сэнсы нараджаюцца ў канкрэтнай культурнай і псіхалагічнай прасторы. Для разумення іншага патрэбна “сацыяльная інтуіцыя” – здольнасць бачыць чалавека “цалкам і адразу”, паважаць яго, не губляючы пры гэтым сябе, не адмаўляючыся, напрыклад, ад уласных прынцыпаў.