euroradiofm

Дар’я Жук. Кіно пра звыштэхналагічны аўтарытарызм

Толькі ўявіце — вы з’язджаеце з Беларусі па палітычных прычынах, але ўлады вас прымусова вяртаюць на радзіму з дапамогай… тэлепорта. Менавіта над такой стужкай з інтрыгуючай і злабадзённай завязкай працуе беларуска-амерыканская рэжысёрка Дар’я Жук, якую гледачы ведаюць праз фестывальную драму “Крышталь”, прысвечаную беларускім 90-ым. Стваральнікі фільма “Менавіта тое, чым здаецца” паступова збіраюць грошы на здымкі, каб запусціць яго ў вытворчасць.