euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Роза Турарбекава. Прыклад Баку: на чыім баку будзе Лукашэнка ў канфлікце Баку і Масквы

    57分钟前

    Роза Турарбекава. Прыклад Баку: на чыім баку будзе Лукашэнка ў канфлікце Баку і Масквы

    Дэпутат літоўскага Сейма Вітаўтас Сініца звярнуўся да міністра замежных справаў Літвы Кястуціса Будрыса з заявай, у якой прапануецца ануляваць акрэдытацыю прадстаўніцтва беларускай дэмакратычнай супольнасці ў краіне. А прэзідэнт Літвы Наўседа вымушаны быў рэагаваць на выказванне Сяргея Ціханоўскага пра пабудову “беларускіх анклаваў на тэрыторыі Літвы”. Ціханоўскага, па яго словах, у чарговы раз не так зразумелі, але напружанасці гэта ў адносіны паміж літоўскім грамадствам і беларускай дыяспарай дадало. На фоне пашырэння рэпрэсій, якія рэжым у дачыненні да беларусаў за мяжой спрычыняе. Адначасова з заклікамі да “нацыянальнага дыялогу”… Як словы Ціханоўскага і заява дэпутата Сейма Літвы могуць паўплываць на беларусаў у Літве і ці магчымы “нацыянальны дыялог” дэмсіл з рэжымам Лукашэнкі? Што адбываецца паміж Расіяй і Азербайджанам і як гэта супрацьстаянне ўплывае на Беларусь? Ці наступяць вызваленні палітвязняў па выніку перамоваў Мінска і Вашынгтона? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    1 小时 1 分钟
  2. Анастасія Лузгіна. У Беларусі ўвядуць лічбавы рубель, а крыпту забароняць. Што задумаў Нацбанк?

    2小时前

    Анастасія Лузгіна. У Беларусі ўвядуць лічбавы рубель, а крыпту забароняць. Што задумаў Нацбанк?

    Беларуская эканоміка ўваходзіць у новы этап: Нацбанк заяўляе пра запуск лічбавага рубля ўжо ў 2026 годзе, рыхтуе забарону на выкарыстанне крыптавалют для разлікаў і пераглядае правілы для профільнага бізнесу. На фоне высокай інфляцыі і ключавой стаўкі, якая захоўваецца, гучаць вялікія абяцанні — знізіць выдаткі, паскорыць разлікі і ўмацаваць плацежны суверэнітэт. Што стаіць за гэтымі планамі і як яны паўплываюць на паўсядзённае жыццё? У эфіры абмяркуем актуальныя эканамічныя пытанні: валютны курс, інфляцыю, знешні гандаль, крэдытную і працэнтную палітыку Нацбанка. Пагаворым пра будучыню лічбавых грошай у Беларусі, пра баланс паміж інавацыямі і кантролем, і таксама пра тое, што ўсё гэта значыць — для эканомікі, бізнесу і кожнага з нас.

    44 分钟
  3. Ігар Карней. Скрадзены час: як вярнуцца да жыцця пасля вызвалення з вязніцы

    22小时前

    Ігар Карней. Скрадзены час: як вярнуцца да жыцця пасля вызвалення з вязніцы

    Мінуў месяц з вызвалення групы з 14 вязняў з лукашэнкаўскіх катавальняў, якія чамусьці называюць проста “месцамі пазбаўлення волі”. Бо калі паглядзець на тое, у якім стане людзі выходзяць з-за кратаў, то ахоплівае жах. А калі дадаць да ўмоў утрымання, дрэннага харчавання і ўсяго астатняга рэжым інкамунікада, то інакш як катаваннем знаходжанне ў зняволенні не назавеш. Усё гэта добра апісвае ў сваіх кароткіх нататках цяпер ужо былы палітвязень, журналіст Ігар Карней. Якому, як і іншым вызваленым, але прымусова дэпартаваным з Беларусі, даводзіцца наноў будаваць сваё жыццё. Як праходзіць адатпацыя да свабоднага жыцця ва ўмовах вымушанай эміграцыі і што ў гэтай сітуацыі самае складанае? Ці атрымалася зразумець, чым сёння жувуць беларусы — якімі страхамі і надзеямі? Як ставіцца да спрэчак адносна “стратэгіі вызвалення палітвязняў” і ці гатовы прабачыць вінаватых за тое, у якой сітуацыі апынуўся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае журналіст, былы палітвязень Ігар Карней

    1 小时 2 分钟
  4. Улад Кобец. Паглынанне вайной: ці доўга беларускае неба будзе мірным

    23小时前

    Улад Кобец. Паглынанне вайной: ці доўга беларускае неба будзе мірным

    Беларускія прадпрыемствы ўсё глыбей уцягваюцца ў расійскі ваенна-прамысловы комплекс праз пашырэнне супрацы. Зайшлі размовы нават наконт пабудовы ў Беларусі расійскага завода па вырабе беспілотнікаў з намерам вырабляць іх да 100 тысяч штук на год. Адначасова паглыбляецца ідэалагічная апрацоўка беларускай моладзі рускамірскімі наратывамі — школьнікам нават у лагерах адпачынку дэманструюць фільмы пра вайну ва Украіне аўтарства расійскіх прапагандыстаў. У дэмсілах свае складанасці, спрэчкі і скандалы, якія напярэдадні 5 гадавіны пратэстаў не дадаюць аптымізму ўсяму беларускаму грамадству. Чаму Лукашэнка ідзе на паглыбленне супрацы беларускіх прадпрыемстваў і расійскага ВПК і якія ёсць у гэтым пагрозы? Ці стала ўжо рускамірская ідэялогія асноўнай для беларускага рэжыму і як гэтаму можна супрацьстаяць? Што адбываецца ў дэмсілах і ці не час мяняць стратэгію на “перамоўную”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.

    44 分钟
  5. Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Інстытут рэпутацыі: як ён дапаможа вырашаць праблемы беларусаў

    23小时前

    Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Інстытут рэпутацыі: як ён дапаможа вырашаць праблемы беларусаў

    Міграцыйная палітыка краін ЕС становіцца ўсё больш жорсткай. І гэта тычыцца нават такіх прыхільных да беларусаў краін, як Польшча і Літва. Так у Літве стала традыцыяй адмаўляць у атрыманні ці працягу ВНЖ на падставе прызнання заяўніка “пагрозай нацыянальнай бяспецы”, а ў Польшчы сталі больш жорстка падыходзіць да разгляду заяў на міжнародную абарону. А ў гэты час дэмсілы сатрасаюць скандалы зусім іншага, сексуалізаванага (і не толькі) характару. Прычым на такім узроўні, што ставяць пад пагрозу дзейнасць значнай часткі гуманітарнага сектару грамадзянскай супольнасці… Як змяняецца міграцыйная палітыка краін ЕС і чаму ўзнікаюць складанасці ў беларусаў ў Літве і Польшчы? Ці не стануць заявы Сяргея Ціханоўскага наконт пабудовы “беларускіх аўтаномій” на тэрыторыі Літвы і іншых дязржаў нагодай для стварэння новых перашкод для легалізацыі беларусаў у краінах іх пражывання? Як сітуацыя з “дзікпікамі Стрыжака” паўплывала на беларускую грамадзянскую супольнасць, правабарончы і гуманітарны сектар, ці мусіць ён сысці з кіраўнічай пасады і чаму ў нас дагэтуль не працуе інстытут рэпутацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай.

    43 分钟

评分及评论

4
共 5 分
7 个评分

关于

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

更多来自“Euroradio”的内容

你可能还喜欢

若要收听包含儿童不宜内容的单集,请登录。

关注此节目的最新内容

登录或注册,以关注节目、存储单集,并获取最新更新。

选择国家或地区

非洲、中东和印度

亚太地区

欧洲

拉丁美洲和加勒比海地区

美国和加拿大