Въехать в город

Дваравыя ініцыятывы | "Права на горад"

У гэтым эпізодзе мы размаўляем пра дваравыя ініцыятывы, магчымасьці гараджан удзельнічаць у зьменах гарадоў на ўзроўне й прыкладзе дваровых актыўнасьцяў, абмяркоўваем важнасьць нізавога актывізму, з чаго трэба пачынаць стварэньне дваравой ініцыятывы, як пабудаваць гарызантальныя сувязі паміж суседзямі й ці трэба ўлічваць меркаваньне кожнага.

Госьцем выпуска стала сацыёляг, адмыслоўца па гарадзкіх дасьледваньнях, вядучы спэцыяліст дасьледчай кампаніі “Новак” Алена Лебедзева.

Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.

e-mail: podcast.gotocity@gmail.com