euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Спадчына, якую пакінуў пасля сябе Алесь Пушкін

    10시간 전

    Спадчына, якую пакінуў пасля сябе Алесь Пушкін

    6 жніўня беларускаму мастаку і акцыяністу Алесю Пушкіну споўнілася б 60 гадоў. Ён не дажыў да свайго юбілея — памёр праз неаказанне медычнай дапамогі ў гарадзенскай турме ў 2023 годзе. Яго туды кінулі па сфабрыкаванай палітычнай справе. Мастака не стала, але засталася яго творчасць і новае пакаленне артыстаў, якое натхняецца яго працамі і каштоўнасцямі. Пра гэта як раз распавядае праект “Застацца” — выстава і аўкцыён прац сучаснага беларускага мастацтва, якая зараз праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Якую спадчыну пасля сябе захаваў Пушкін? Як творчая моладзь яго зараз успрымае? З якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія мастакі і арт-менеджэры ў эміграцыі? На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё адкажуць менеджэрка праекта Лізавета Каліверда і мастак Аляксей Урублеўскі. Падключайцеся да стрыму ў 15 гадзін па мінскім часе і задавайце гасцям студыі свае пытанні.

    32분
  2. Алесь Міхалевіч. Таямнічыя знікненні беларусаў і Лукашэнка, які намякнуў на дыялог

    10시간 전

    Алесь Міхалевіч. Таямнічыя знікненні беларусаў і Лукашэнка, які намякнуў на дыялог

    Падчас сустрэчы з прапагандыстамі Лукашэнка заявіў, што дэмсілам патрэбныя людзі за кратамі, інакш не будзе, чым ціснуць на рэжым. Але ці так гэта насамрэч і што адбудзецца, калі ўсе палітвязні сапраўды выйдуць на волю? Кіраўнік Беларусі таксама намякае, што мог бы размаўляць з апазіцыяй праз Эйсмант, але не разумее, што могуць прапанаваць Беларусі людзі, якія па яго перакананнях “развалілі краіну”. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і спецыялістам па міжнародным крымінальным праве Алесем Міхалевічам. Таксама абмяркуем новую інфармацыю пра Анжаліку Мельнікаву, якую нібыта знайшлі ў Беларусі, і таямнічае знікненне Анатоля Котава, які спачатку быў “правай рукою” Паўла Латушкі, але пасля “цалкам выйшаў з даверу” і спрабаваў стварыць кааліцыю з Валерыем Цапкалам і Вольгай Карач. І, нарэшце, пра скандал у Варшаве: пасля канцэрта Макса Каржа з Польшчы ўжо выслалі 23 чалавекі, у тым ліку, паводле афіцыйных звестак, беларусаў. Наколькі гэта правамерна і як паўплывае на стаўленне да ўсёй дыяспары?

    44분
  3. Наста Захарэвіч. Харасмент — не дробязь: чаму “разабрацца самім” ужо не працуе?

    4일 전

    Наста Захарэвіч. Харасмент — не дробязь: чаму “разабрацца самім” ужо не працуе?

    У апошнія месяцы беларускае грамадства ўздрыгнула ад шэрагу гучных скандалаў, звязаных з харасментам і гендарнымі пытаннямі. Людзі, пра якіх яшчэ ўчора гаварылі як пра герояў, цяпер становяцца фігурантамі публічных гісторыяў пра дзікпікі ці непрымальныя паводзіны. Аднойчы пачаўшыся, гэтая дыскусія ўжо не спыніцца — і гэта важна, бо ўпершыню за шмат гадоў многія жанчыны і мужчыны публічна загаварылі пра праблему, якая існавала даўно, але хавалася за маўчаннем. Разам з тым з’яўляюцца пытанні: навошта гэта выносіць на людзі, бо можна ж разабрацца сам-насам? Маўляў, тыя ці іншыя людзі кіруюць арганізацыямі не таму, што яны “святыя”, а таму, што ўмеюць арганізоўваць працу — і да іхняга ложка грамадству няма справы. Так, напрыклад, у сваім свежым тэксце разважае гісторык і актывіст Алесь Кіркевіч. Але ці сапраўды праблема ў тым, што “людзі не анёлы”? І чаму пра такую “прыватнасць” усё ж варта гаварыць публічна? Пра тое, чаму адкрытасць у пытаннях харасменту — не мода і не “віртуальны партсход”, а крок да здаровай супольнасці, размаўляем у эфіры Еўрарадыё з журналісткай Настай Захарэвіч.

    47분
  4. Святлана Мацкевіч. Гандаль палітвязнямі і хатнія заданні па фізкультуры ў школах.

    4일 전

    Святлана Мацкевіч. Гандаль палітвязнямі і хатнія заданні па фізкультуры ў школах.

    Сёмага жніўня Аб’яднаны пераходны кабінет прадставіў справаздачу перад Каардынацыйнай Радай. У ёй ішла гаворка пра міжнародныя кантакты, дапамогу палітвязням і працу з дыяспарай. Разам са справаздачай паўстала галоўнае пытанне: як дэмакратычным сілам дзейнічаць далей, каб ініцыятывы не былі фармальнымі, а прыносілі рэальныя вынікі? Асобная тэма — палітвязні. Пасля размовы Лукашэнкі з Дональдам Трампам і адкрытага звароту лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі праблема зноўку выходзіць на міжнародную арэну. Разам з тым некаторыя медыйныя беларусы прапануюць абмяняць сябе на іншых палітвязняў — пытанне, якое выклікае спрэчкі: ці мэтазгодны такі “гандаль невінаватых на невінаватых” і як сапраўды дапамагчы тым, хто за кратамі? Пра ўсё гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з адной з ініцыятарак Аб’яднання сваякоў палітвязняў і незалежнай эксперткай у галіне адукацыі Святланай Мацкевіч. Дарэчы, пытанне адукацыі для беларусаў мы абмяркуем ў другой частцы нашай размовы. Якія кампетэнцыі трэба развіваць, каб заставацца патрэбнымі і ў краіне, і па-за ёй? Ці варта моладзі з’яжджаць з Беларусі да лепшых часоў — насустрач новым ведам і далей ад лукашэнкаўскай ідэалогіі?

    44분
  5. Макс Шчур: не быць робатам і заставацца чалавекам — актуальная ідэя ў наш час

    4일 전

    Макс Шчур: не быць робатам і заставацца чалавекам — актуальная ідэя ў наш час

    21 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, перакладчык Макс Шчур. Калі яшчэ да 2020 года пытанне “Ці сфармаваліся мы як нацыя?” мела права на існаванне, то тое, якія змены і трансфармацыі адбыліся з намі падчас тых падзеяў, паставіла кропку — беларусы канчаткова завяршылі сваё фармаванне як палітычная нацыя. 2020 год прымусіў нават тых, хто даўно забыўся, што ён беларус, актыўна ўключыцца ў беларускае жыццё. І цяпер мы мусім вярнуць сабе дзяржаву, каб наша палітычная нацыя змагла адбудаваць сабе сваю краіну, перакананы Макс Шчур. Пра тое, якое месца ў фармаванні ідэнтычнасці займае літаратура, ці здольныя літаратары сфармуляваца нацыянальную ідэю і якое значэнне мае мова ў гэтай справе, ці па-будысцку жадаць адпомсціць карнікам і як нам захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максам Шчурам.

    1시간 7분

평가 및 리뷰

4
최고 5점
7개의 평가

소개

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Euroradio의 콘텐츠 더 보기

좋아할 만한 다른 항목