Джон Коўл, намеснік спецпрадстаўніка Трампа Кіта Келага, нечакана падзяліўся пікантнымі падрабязасцямі візіту ў Мінск і сустрэчы з Лукашэнкам. Як вынікае са слоў амерынскага юрыста, паляцець да Лукашэнкі і там яго зачараваць было наўпрост заданнем Дзярждэпа. Прычым, зрабіць гэта трэба было з адзінай мэтай — выцягнуць з-за кратаў пэўных вязняў. Амаль адначасова з гэтым прызнаннем Коўла, у нямецкай прэсе з’явілася інтэрв’ю з Карлсанам. Тым, які жыве ў ЗША, але лепш за ўсіх разбіраецца ў прычынах вайны ва Украіне, геніяльнасці Пуціна і ведае пра блізкі крах Нямеччыны і Еўропы ўвогуле. Так, таго генія з Крамля, які здолеў з Азербайджана зрабіць ворага Расіі і сябра Украіны. Ці сапраўды Трамп накіраваў Келага і Коўла да Лукашэнкі выключна з мэтай вызвалення вязняў з лукашэнкаўскіх турмаў і чаму ўвогуле гэты аповед з’явіўся менавіта цяпер? Ці варта на фоне прызнанняў Коўла чакаць працягу перамоваў Вашынгтона з Мінскам і пры чым тут перамовы ў Турцыі? Чаму прэзідэнт Азербайджана пайшоў на канфрантацыю адносін з Расіяй і што стаіць за нападкамі Карлсана на Нямеччыну і ЕС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
정보
- 프로그램
- 주기매일 업데이트
- 발행일2025년 7월 21일 오전 10:12 UTC
- 길이51분
- 등급전체 연령 사용가