euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Алена Агарэлышава. “Цнатлівыя” плакаты замест адукацыі. Як рэжым лезе ў інтымнае выхаванне?

    HACE 35 MIN

    Алена Агарэлышава. “Цнатлівыя” плакаты замест адукацыі. Як рэжым лезе ў інтымнае выхаванне?

    У Беларусі з’явіліся плакаты з заклікам вучыць дзяўчынак “цнатлівасці з дзяцінства”. Такія паведамленні выглядаюць нібы клопат, але насамрэч падмяняюць размову пра бяспеку, павагу і свабоду кантролем над жаночым целам. Чаму падобныя ініцыятывы (не) працуюць і як павінна выглядаць сучасная адукацыя пра цела і адносіны — ад дзяцей да дарослых? — Праблема шырэйшая, — кажа гендарная даследчыца і сацыялагіня Алена Агарэлышава. — Бо ў аснове здаровых стасункаў у грамадстве ляжыць прынцып згоды. Ён вучыць, што “так” і “не” маюць значэнне ўсюды: у школе, на працы, у сям’і, у палітыцы. І чым больш людзей прывыкаюць да гэтага правіла, тым больш бяспечным і свабодным становіцца грамадства. Пра тое, як адрозніць ідэалогію ад рэальнай адукацыі і чаму згода — гэта пра будучыню ўсіх нас, гаворым у эфіры Еўрарадыё.

    46 min
  2. Роза Турарбекава. Трамп і Лукашэнка: нечаканы званок у цэнтры глабальнай дыпламатыі.

    HACE 1 H

    Роза Турарбекава. Трамп і Лукашэнка: нечаканы званок у цэнтры глабальнай дыпламатыі.

    15 жніўня Дональд Трамп патэлефанаваў Лукашэнку і падзякаваў за вызваленне 16 палітвязняў, а таксама абмеркаваў з ім магчымасць вызвалення яшчэ 1300 зняволенных і будучыя перамовы з Пуціным на Алясцы. Пазней, каментуючы вынікі дыялогу, амерыканскі прэзідэнт назваў кіраўніка Беларусі “глыбока паважаным”, а размову з ім — “цудоўнай”. Такія “рэверансы” гучаць дзіўна, улічваючы, што ў 2020 годзе (падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа) ЗША не прызналі Лукашэнку легітымным прэзідэнтам. Тым не менш, размова адбылася — напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў ЗША і Расіі Беларусь апынулася ў цэнтры міжнародных інтарэсаў, дзе гуманітарныя і палітычныя аспекты пераплятаюцца з геапалітычнымі гульнямі. Пра тое, што азначаюць апошнія перамовы для рэгіёну, палітвязняў і будучыні міру ва Украіне, размаўляем на Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.

    47 min
  3. Graj-2025: ад Naviband і Крамбамбулі да :B:N: і Sw@da x Niczos

    HACE 2 DÍAS

    Graj-2025: ад Naviband і Крамбамбулі да :B:N: і Sw@da x Niczos

    5 верасня варшаўская Progresja ператворыцца ў эпіцэнтр беларускай музыкі. Бо менавіта там сёлета адбудзецца чацвёрты фестываль Graj, які збярэ нашых улюбёных выканаўцаў: Naviband, Крамбамбуля, Петля Пристрастия, Biaz Nazvy (:B:N:). Але гэта яшчэ не ўсё! Спецыяльны госць — падляскі дуэт Sw@da x Niczos. Карацей, гарантавана будзе горача. Ці не змянілася з часам ідэя фэста і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і да сёння даводзіцца) сутыкацца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Чым адметны сёлетні фэст і якія сюрпрызы рыхтуюць наведвальнікам арганізатары і музыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмен гуртоў Volski і Крамбамбуля Лявон Вольскі

    45 min
  4. Антон Пянькоўскі. Чаго чакаць Беларусі ад перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы

    HACE 3 DÍAS

    Антон Пянькоўскі. Чаго чакаць Беларусі ад перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы

    Чаканні ад сустрэчы Трампа з Пуцінам у розных экспертаў дыяметральна супрацьлеглыя: адны перакананыя, што Трамп здолее прымусіць Пуціна да спынення агню і пачатку трохбаковых перамоў з удзелам Зяленскага (а магчыма, і прадстаўнікоў ЕС), іншыя лічаць, што Пуцін ізноў “перайграе” Трампа. За ўсімі гэтымі сапраўды важнымі для рэгіянальнай бяспекі падзеямі на задні план адыйшлі як тэма вызвалення беларускіх палітвязняў праз перамовы Мінска з Вашынгтонам, так і тэма Беларусі ўвогуле. Ці варта чакаць прарыву ад перамоваў на Алясцы і што на гэты конт мяркуюць у Белым доме? Як перамовы па спыненні вайны ва Украіне ўплываюць на беларускі перамоўны трэк з Вашынгтонам? Ці можа быць падтрыманая ў Белым доме ідэя беларускіх дэмсіл наконт правядзення круглага стала з рэжымам і ці ёсць у дэмсіл стратэгія адносна ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі

    48 min
  5. Хрысціна Дарапей. Пра нямецкія гумвізы, культурніцкую дыпламатыю і Мюнхенскі фэст

    HACE 3 DÍAS

    Хрысціна Дарапей. Пра нямецкія гумвізы, культурніцкую дыпламатыю і Мюнхенскі фэст

    На фоне пагаршэння сітуацыі з міграцыйным заканадаўствам у шэрагу краін Еўрасаюза і ЗША рашэнне Германіі прыпыніць выдачу гуманітарных віз выглядае не больш, чым непрыемным момантам. Але насамрэч ён можа мець непрыемныя, а часам і катастрафічныя наступствы для беларусаў, якія шукаюць магчымасці выехаць з краіны з-за пераследу. Але насуперак усім гэтым пагаршэнням беларусы не апускаюць рукі і працягваюць рабіць сваю беларускую справу: праз прасоўванне нашых інтарэсаў, праз культурніцкую дыпламатыю. Што стала нагодай для такога рашэння ўладаў Германіі наконт гумвіз і якіх “сюрпрызаў” чакаць далей? Як за пяць гадоў у эміграцыі змяніўся стан культуры і культурніцкага менеджэменту і ці ёсць чым хваліцца? Ці адбудзецца сёлета на мюнхеншчыне ІV беларуска-нямецкі фэстываль культуры Minsk x Minga і з якой праграмай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца Універсітэту Пасаў (The University of Passau) Хрысціна Дарапей

    48 min

Calificaciones y reseñas

4
de 5
7 calificaciones

Acerca de

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Más de Euroradio

También te podría interesar