Вучэнні “Захад-2025” сталі нагодай для поўнага закрыцця Польшчай межаў з Беларуссю. У тым ліку — чыгуначных грузаперавозак, што ўдарыць не толькі па інтарэсах Мінска ці Крамля, але і Кітая. Такое рашэнне не стала цалкам нечаканым на фоне няспыннага шантажу Польшчы мігрантамі і затрымання КДБ польскага манаха. Нібыта рэакцыяй на закрыццё межаў сталася атака расійскіх дронаў па Польшчы ноччу 10 верасня. Што адметна, начальнік Генштаба Беларусі Муравейка заявіў, што беларускія вайскоўцы былі ў кантакце з польскімі калегамі і дапамагалі ім адсочваць і нават збіваць шахеды. Ці насамрэч звязана закрыццё межаў з вучэннямі “Захад-2025” і пры чым тут затрыманне польскага манаха КДБ? Ці сапраўды вучэнні нясуць рэальную пагрозу Захаду і ці хоча Лукашэнка эскалацыі на польскай мяжы? Ці здольны Лукашэнка пазбегнуць уцягвання Беларусі ў гібрыдную вайну Расіі супраць ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński).
Информация
- Подкаст
- ЧастотаЕжедневно
- Опубликовано11 сентября 2025 г. в 13:50 UTC
- Длительность39 мин.
- ОграниченияБез ненормативной лексики