Праца-Ваца

Кар'ерны шлях: Яна Голубева, размова пра мульціпатэнцыяльнасць, 32 гады. Варшава

Новы сезон "Праца-Ваца" адкрываецца размовай-дыскусіяй!

Мая блізкая сяброўка Яна спрабуе ўмясціць у адну біяграфію некалькі прафесій, талентаў і цікаўнасцяў. Мы гаворым пра феномен мультыпатэнцыяльнасці: Калі адначасова можаш быць дызайнеркай, маркетолагам, арганізатаркай - і пры гэтым адчуваць як свабоду, так і разгубленасць.

Гэта выпуск пра выбары, якія ніколі не бываюць канчатковымі, пра любоў да творчасці і пра тое, як навучыцца давяраць сабе, нават калі няма «адзінай працы мары».

Гераіня:

  • https://www.instagram.com/ya.golubeva

Спасылкі:

  • https://t.me/kadomsky - Блог Сяргея Кадомскага пра мульціпатэнцыялаў
  • https://www.ted.com/talks/emilie_wapnick_why_some_of_us_don_t_have_one_true_calling - Ted Talks Эмілі Вапнік

📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.