Кніга «Прыповесці цара Салямона» зьяўляецца часткай Бібліі. Больш дакладна – Старога Запавету.
Гэтая, адна з самых вядомых у свеце павучальных кніг, — адначасова і анталогія жыццёвай мудрасці, і філасофска-рэлігійны трактат.
Стваральнікамі “Прыповесцяў” былі ізраільскі цар Салямон, які жыў тры тысячы гадоў таму, а таксама Агур, цар Лемуіл і некаторыя іншыя старажытнаізраільскія мудрацы.
«Прыповесці» былі трэцяй кнігай, надрукаванай на беларускай мове. Скарына выдаў іх у тым жа 1517 годзе, адразу пасля «Псальмаў» ды «Кнігі Ёва». Вось што пісаў ён у прадмове: «Гэтую кнігу карысна чытаць усякаму чалавеку: мудраму і неразумнаму, багатаму і беднаму, маладому і старому. А найбольш тым, хто хоча засвоіць добрыя норавы і спасцігнуць сапраўдную мудрасць ды навуку».
Пераклад на сучасную беларускую мову зроблены са старажытнагабрэйскай Антоніем Бокунам.
Чытае Аляксей Шэін.
정보
- 프로그램
- 주기시리즈
- 발행일2023년 7월 12일 오후 12:00 UTC
- 길이3분
- 시즌1
- 에피소드1
- 등급전체 연령 사용가