
Кніга Эклезіяста
"Кніга Эклезіяста" зьяўляецца часткай Старога Запавету. Яе назву можна перакласьці як "Той, хто прапаведуе на сходзе". Існуюць розныя думкі і пра час яе напісаньня, і пра магчымае аўтарства. Але і юдэйская, і хрысьціянская традыцыі лічаць аўтарам ізраільскага цара Саламона, сына Давіда, які жыў каля трох тысяч гадоў таму. Нават той, хто ніколі не чытаў "Эклезіяста", безумоўна ведае вось гэтыя крылатыя выразы: "марнасьць марнасьцяў, усё - марнасьць", "час любіць і час ненавідзець", "час зьбіраць камяні". Усе мы чулі пра вецер, які вяртаецца на "кругі свая", і пра тое, што "няма нічога новага пад сонцам". Усё гэта менавіта адсюль, з "Эклезіяста". Пераклад на беларускую мову зроблены са старажытнагабрэйскай Антоніем Бокунам. Чытае Аляксей Шэін.
예고편
소개
정보
- 제작진Біблія па-беларуску
- 에피소드13
- 시즌1
- 등급전체 연령 사용가
- 저작권2024 © Біблія па-беларуску. Все права защищены.
- 웹사이트 보기