"Кніга Эклезіяста" зьяўляецца часткай Старога Запавету.
Яе назву можна перакласьці як "Той, хто прапаведуе на сходзе".
Існуюць розныя думкі і пра час яе напісаньня, і пра магчымае аўтарства. Але і юдэйская, і хрысьціянская традыцыі лічаць аўтарам ізраільскага цара Саламона, сына Давіда, які жыў каля трох тысяч гадоў таму.
Нават той, хто ніколі не чытаў "Эклезіяста", безумоўна ведае вось гэтыя крылатыя выразы: "марнасьць марнасьцяў, усё - марнасьць", "час любіць і час ненавідзець", "час зьбіраць камяні". Усе мы чулі пра вецер, які вяртаецца на "кругі свая", і пра тое, што "няма нічога новага пад сонцам". Усё гэта менавіта адсюль, з "Эклезіяста".
Пераклад на беларускую мову зроблены са старажытнагабрэйскай Антоніем Бокунам. Чытае Аляксей Шэін.
정보
- 프로그램
- 주기시리즈
- 발행일2023년 11월 29일 오후 7:39 UTC
- 길이3분
- 시즌1
- 에피소드3
- 등급전체 연령 사용가