euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Павел Латушка. Пра Мельнікаву, стратэгію, актывізацыю КДБ, вайну і страхі Лукашэнкі

    2 GIỜ TRƯỚC

    Павел Латушка. Пра Мельнікаву, стратэгію, актывізацыю КДБ, вайну і страхі Лукашэнкі

    Напярэдадні Канферэнцыі “Новая Беларусь-2025”, якая пройдзе ў Варшаве 9-10 жніўня, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай зладзілі супольны “мазгавы штурм” — абмяркоўвалі “стан дэмакратычнага руху праз 5 гадоў пасля падзей 2020 года” і “распрацоўвалі стратэгію на новы перыяд”. Відаць, маючы на ўвазе наступныя 5 гадоў. У гэты ж час стала вядома пра ініцыятыву “круглага стала дэмсіл з рэжымам”, народжаную ў нетрах Офіса Ціханоўскай. Што з абяцанага напачатку дзейнасці было выканана за практычна 5 гадоў існавання Офіса Ціханоўскай, АПК і іншых структур дэмсіл і якой у такім разе мусіць выглядаць стратэгія “новага перыяду”? Што стала прычынай актывізацыі дзейнасці КДБ Беларусі на тэрыторыі Польшчы і іншых краін ЕС супраць грамадзян Беларусі і як гэтаму супрацьстаяць? Ці гатовыя дэмсілы садзейцнічаць перамовам Захаду з Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій і калі чакаць “круглага стала” прадстаўнікоў дэмсіл і рэжыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

    55 phút
  2. Уладзімір Жыгар. Крывавыя грошы: навошта Лукашэнку завод ударных дронаў у Мінску

    2 GIỜ TRƯỚC

    Уладзімір Жыгар. Крывавыя грошы: навошта Лукашэнку завод ударных дронаў у Мінску

    Таго, што яны разам з Пуціным — суагрэсары, Лукашэнка не толькі не хавае, але і хваліцца гэтым расійскім прапагандыстам. І хай бы сабе, калі б ён за сабой у суагрэсары не цягнуў і беларусаў. Прычым, не фармальна, а цалкам сабе канкрэтна: не толькі загружаючы іх працай на выкананне расійскіх ваенных заказаў, але і будуючы ў Беларусі заводы, дзе будуць вырабляць ударныя дроны для расійскіх агрэсараў. Будаўніцтва аднаго такога заводу анансаваў расійскі губернатар падчас візіту ў Мінск, другі завод рэжым будуе за ўласныя сродкі ў цэнтры Мінска. Інфармацыю пра апошні выклалі раcследвальнікі з BELPOL у сваім апошнім відэа. На чые грошы Лукашэнка будуе завод па вырабе ўдарных дронаў і чаму гэта робяць фактычна ў цэнтры Мінска? Што ці хто стаіць за гэтай будоўляй і якія пагрозы наяўнасць такога завода нясе беларусам? Ці ўратуюць эканоміку заводы па вырабе БПЛА для расйскай арміі і пры чым тут санкцыі Захаду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.

    44 phút
  3. Вольга Дабравольская. Пра міжнародную абарону, гумвізы і юрыдычную дапамогу ад ЦБС

    2 GIỜ TRƯỚC

    Вольга Дабравольская. Пра міжнародную абарону, гумвізы і юрыдычную дапамогу ад ЦБС

    У Польшчы рыхтуюцца змены ў закон, які рэгулюе тэрміны разгляду заяў на атрыманне міжнароднай абароны. Фармальна змены гэтыя будуць тычыцца грамадзян Украіны. Але выглядае на тое, што патрапяць пад іх дзеянне і беларусы, што звяртаюцца па абарону. Адначасова стала вядома, што з пасады намесніка міністра ўнутраных спраў Польшчы сыходзіць Мацей Душчык. А менавіта ён курыраваў міграцыйную палітыку Польшчы і распрацоўваў новую міграцыйную стратэгію. Кажуць, вельмі прагрэсіўную і лаяльную да мігрантаў. У гэтай сітуацыі магчымасці для атрымання юрыдычнай дапамогі становяцца жыццёва важнымі. Якія змены сёння адбываюцца ў міграцыйнай палітыцы Польшчы і ці закрануць яны беларусаў? Што азначае сыход са сваёй пасады Мацея Душчыка і ці будзе далей існаваць працоўная група пры МУС Польшчы? Ці надоўга вяртаецца да працы прававы аддзел ЦБС і ці не змяніліся ўмовы, на якіх да юрыстаў можна звяртацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка, кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

    46 phút
  4. Аліса Рыжычэнка. За грашыма да Пуціна: як хутка Масква перастане плаціць Лукашэнку

    1 NGÀY TRƯỚC

    Аліса Рыжычэнка. За грашыма да Пуціна: як хутка Масква перастане плаціць Лукашэнку

    Цягам 6 месяцаў бягучага года ў ІТ-індустрыі Беларусі стала на 100 кампаній больш. Увогуле ж, у гэтай галіне рост назіраецца нязменна і такіх кампаній у краіне ўжо 4 тысячы. У прынцыпе, у эканоміцы Беларусі паўсюдны рост – расце інфляцыя, растуць кошты на прадукты. Чыноўнікі кажуць, што і рост заробкаў не спыняецца, але ў людзей наконт праўздзівасці лічбаў “сярэдняга заробку” ўсё ж маюцца пытаннечкі. А яшчэ расце колькасць прадпрыемстваў, якія працуюць на вайну, курс долара і колькасць мігрантаў. Вось толькі колькасць здабытай нафты ў беларускіх нетрах нешта расці адмаўляецца. Чаму пры росце золатавалютных рэзерваў, заробкаў і агульным эканамічным росквіце Лукашэнка па-ранейшаму вымушаны прасіць у Пуціна грошай на “падтрымку штаноў”? Што стаіць за лічбамі пра рост колькасці ІТ-кампаній у Беларусі і як гэта ўплывае на бюджэт краіны? Ці ўратуюць эканоміку заводы па вырабе БПЛА для расійскай арміі? І што адбываецца на рынку валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка

    57 phút
  5. Андрэй Манкевіч: шануйце сваё і рабіце яго модным — мая нацыянальная ідэя

    1 NGÀY TRƯỚC

    Андрэй Манкевіч: шануйце сваё і рабіце яго модным — мая нацыянальная ідэя

    31 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — музыка і фронтмэн гурта “паўтарычалавека” Андрэй Манкевіч. Беларусы праз новыя пакуты і здзекі прыйшлі да разумення, што шукаць сілы для выжывання і захавання сябе неабходна ў сваім: сваёй гісторыі і культуры, сваіх героях і сваіх паразах, сваіх продках і сваіх традыцыях. Нават калі гэтыя традыцыі падаюцца не адпаведнымі часу. Але менавіта ў гэтых нацыянальных каштоўнасцях і ёсць наш падмурак, на якім мы здолеем выстаяць самі і пабудаваць свой новы дом, перакананы Андрэй Манкевіч. Пра тое, чаму тое, што сёння перажывае беларуская нацыя, можна і трэба апісваць па-беларуску, што рабіць, каб вярнуць сабе сваю ідэнтычнасць і ці магчыма вярнуць сабе сваю краіну без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Манкевічам.

    45 phút

Xếp Hạng & Nhận Xét

4
/5
7 Xếp hạng

Giới Thiệu

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Nội Dung Khác Của Euroradio

Có Thể Bạn Cũng Thích