Здаецца, мы яшчэ знаходзімся на тым этапе, калі большасьць мяркуе, што мастацкія творы знаходзяцца толькі ў галерэях ды музэях, а не наўпрост пад ўласнымі нагамі па дарозе з дому на працу ці вучобу. Як і навошта гораду станавіцца месцам для самавыяўленьня гараджан, як гэта адыбываецца ў беларускіх гарадох і ці ўсе візуальныя творы ў горадзе аднолькава карысны? А можа проста глупа й бессэнсоўна задаваць такія пытаньні, і мастацтва павінна быць такім, якое яно ёсьць?
У бягучым эпізодзе шукаем адказы на гэтыя пытаньні разам з культурніцкім актывістам і віцяблянінам Уладзем Булаўскім.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: podcast.gotocity@gmail.com
信息
- 节目
- 发布时间2022年11月16日 UTC 07:00
- 长度29 分钟
- 季2
- 单集10
- 分级儿童适宜