euroradiofm

Міхаіл Кірылюк. Ок, Лукашэнка выпускае 1000 палітвязняў — што з астатнімі і што далей?

Калі Лукашэнка пад ціскам Трампа вызваліць тысячу палітвязняў, што рабіць астатнім, хто застанецца па-за спісам? Ці зможа дзяржава гарантаваць іх бяспеку і права на жыццё без пераследу, і ці не пачнецца новая хваля рэпрэсій? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і адвакатам Міхаілам Кірылюком, шукаючы адказы на пытанні палітычнай справядлівасці і кампрамісу. Таксама абмяркуем спецыяльную вытворчасць Следчага камітэта ў адносінах да Елены Жывоглод, Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага, а таксама да Аляксея Лявончыка, Андрэя Стрыжака ды іншых супрацоўнікаў BYSOL і ByHelp. Актывісты абвінавачваюцца па дзясятках артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ад паклёпу да тэракта. Як дзейнічаць у гэтай сітуацыі цяпер і што будзе пры змене ўлады? Ці можна існаваць справядлівасць без помсты і безадказнасці? Не менш вострым застаецца пытанне люстрацыі: хто і як будзе правяраць дзяржаўных службоўцаў, як знайсці баланс паміж справядлівасцю і прымірэннем? Ці сапраўды ўсе, хто працаваў пры Лукашэнку, будуць адхіленыя? Яшчэ адна важная тэма — Расія афіцыйна плануе выйсці з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў, крытыкуючы дзейнасць Камітэта па правах чалавека. Як гэта паўплывае на правы людзей і міжнародныя стандарты ў рэгіёне?