euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Віталь Цыганкоў. Ці дапаможа Трамп вызваліць палітвязняў і на якіх умовах гэта магчыма

    -55 МИН

    Віталь Цыганкоў. Ці дапаможа Трамп вызваліць палітвязняў і на якіх умовах гэта магчыма

    Тэма дыялогу апазіцыі і рэжыму Лукашэнкі, хай сабе гэта і не называлі дыялогам нацыянальным, узнікала ў беларускім асяродку як найменей некалькі разоў. А колькі разоў гучалі словы пра неабходнасць праз перамовы з рэжымам вызваляць палітвязняў — і падлічыць складана. Але вера, што гэтыя ідэі ў выпадку з Лукашэнкам спрацуюць, не знікае з часам. Ці вяртаецца з прыходам у палітыку новых людзей. Якія альбо не ведаюць гісторыю палітычных пераследаў у Беларусі, альбо проста перакананыя, што ў іх атрымаецца лепш. Асабліва калі адчуваюць, што на іх баку падтрымка Вашынгтона, Брусэля ці агульнай палітычнай сітуацыі ў рэгіёне… Ці зацікаўлены Захад у гандлі з Лукашэнкам за палітвязняў і ці рэальна такім чынам вызваліць усіх палітвязняў? Ці сапраўды патрэба нацыянальнага дыялога набыла сваю актуальнасць і ці пойдзе на яго рэжым? Якія ўражанні засталіся ад Канферэнцыі і ці не прыйшоў час дэмсілам задумацца пра змену стратэгіі і перамовы з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

    49 мин.
  2. Аляксандра Мамаева. Ці здольныя дэмсілы праз ПАСЕ ўплываць на палітыку Еўрасаюза

    -1 Ч

    Аляксандра Мамаева. Ці здольныя дэмсілы праз ПАСЕ ўплываць на палітыку Еўрасаюза

    Паступова, але нязменна міграцыйная палітыка ў краінах Еўрасаюзу змяняецца не ў лепшы бок для мігрантаў. Адпаведна, з новымі выклікамі і складанасцямі сутыкаюцца і беларусы. Нават у выпадках, калі яны былі вымушаныя выехаць з Беларусі ў выніку палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі і маюць таму падцверджанне. Таму надзвычай важнымі з’яўляюцца людзі, структуры і ініцыятывы, якія дапамагаюць суайчыннікам вырашыць пытанні з легалізацыяй і ўсім астатнім. Тут можна ўзгадваць і Офіс Ціханоўскай, і Аб’яднаны пераходны кабінет, і нават КР. Але часцей бяруць на сябе цяжар дапамогі Народныя амбасады. Ці атрымліваецца ў Народных амбасад не толькі адвакатаваць інтарэсы беларусаў у сваіх краінах, але і дапамагаць з легалізацыяй ды іншымі праблемамі? Якія задачы вырашае дэлегацыя дэмсіл у ПАСЕ і ці ёсць практычная карысць ад працы гэтай дэлегацыі? Якія ўражанні засталіся ад Канферэнцыі і ці не прыйшоў час дэмсілам задумацца пра змену стратэгіі і перамовы з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, каардынатарка Народных амбасад Беларусі, актывістка беларускай дыяспары Славеніі Аляксандра Мамаева.

    51 мин.
  3. Аляксандр Мілінкевіч. Пра гандаль палітвязнямі, транзіт улады і "лукашызацыю" апазіцыі

    -21 Ч

    Аляксандр Мілінкевіч. Пра гандаль палітвязнямі, транзіт улады і "лукашызацыю" апазіцыі

    Фактычна кожная наступная пасля 1994 года электаральная кампанія па выбарах прэзідэнта Беларусі завяршалася фальсіфікацыямі, затрыманнямі кандыдатаў у прэзідэнты, разгонам пратэстных акцый і з’яўленнем у краіне палітвязняў. Што аўтаматычна прыводзіла да пахаладання адносінаў з Захадам і ўвядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Але праз пэўны час пачынаўся дыялог з Мінскам, які звычайна завяршаўся “гандлёвым пагадненнем” — палітвязні ў абмен на замарозку санкцый. І адліга ў адносінах з Захадам. На кароткі, звычайна, перыяд да наступных выбараў. Але пасля 2020 звычайны працэс пайшоў не па плане. Хоць размовы пра неабходнасць дамаўляцца (таргавацца) з рэжымам гучаць усё грамчэй апошнім часам. Што пасля выбараў і звыклых паслявыбарчах рэпрэсій пайшло не так і чаму пацяплення адносінаў пасля 2020 года мы так і не дачакаліся? Што перашкаджае Захаду пачаць перамовы з Лукашэнкам і ці атрымалася з дапамогай санкцый вызваліць палітвязняў? Ці існуе сапраўдная верагоднасць спынення рэпрэсій і ці можна верыць слову Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

    54 мин.
  4. Роза Турарабекава. Супрацьстаянне ці дыялог: ці магчыма дамаўляцца з рэжымам і як

    -21 Ч

    Роза Турарабекава. Супрацьстаянне ці дыялог: ці магчыма дамаўляцца з рэжымам і як

    Сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна пройдзе напрыканцы тыдня на Алясцы. Пра гэта, па словах прэзідэнта ЗША, ужо дамоўлена. І ўжо прагназуецца дасягненне нейкага паразумення наконт умоваў, на якіх будзе спачатку спыненне агню, а потым і (не выключана) заключаны мір ды спыненая вайна ва Украіне. Дакладныя ўмовы, на якіх Расія пагодзіцца на вышэй агучанае, пакуль не вядомыя, але і тое, што вядома, не выклікае энтузіязму ні ва Украіне, ні ў Еўропе. Пра перамовы і перспектывы спынення вайны лукашэнкаўскага рэжыму супраць беларускага народа ды пачатку нацыянальнага дыялогу актыўна апошнім часам разважаюць у дэмакратычнай частцы беларускага грамадства. Але паразумення і агульнага бачання працэсу і яга перспектыў таксама няма. Ці сапраўды мы сёння стаім перад адзіным выбарам: супрацьстаянне да перамогі альбо дыялог і ці магчымы хоць нейкі дыялог сёння з рэжымам? Што будзе, калі нацыянальны дыялог не распачнецца, і хто ад гэтага больш страціць? Ці існуе сапраўдная верагоднасць дасягнення міра ва Украіне і ці можна давяраць абяцанням дыктатараў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

    44 мин.
  5. Святлана Шаціліна і Маргарыта Ворыхава. Пра моладзь, вайну, пазіцыю і апазіцыю ўнутры апазіцыі

    -21 Ч

    Святлана Шаціліна і Маргарыта Ворыхава. Пра моладзь, вайну, пазіцыю і апазіцыю ўнутры апазіцыі

    Без скандалаў, дэмаршаў, прызначэнняў і непаразумення — якая ж “Новая Беларусь”? Правільна, як мінімум нецікавая. Бо, як кажуць знаўцы, усё вышэй пералічанае акурат і ёсць прыкметай дэмакратыі. Тым не менш, засталіся моманты, якія патрабуюць больш глыбокага і ўважлівага абмеркавання. Напрыклад, што дэмсілы могуць рэальна зрабіць для моладзі і для беларусаў ва Украіне. Якія “справы моладзі і студэнцтва”, а тым больш іх праблемы здольныя вырашыць дэмсілы і ці ёсць чым ужо у гэтым кірунку пахваліцца? Чым найперш мусіць займацца Місія дэмсіл Беларусі ў Кіеве і якія для гэтага ёсць рэсурсы? Якія ўражанні засталіся ў моладзевай часткі дэмсіл ад канферэнцыі і ці рэальна наладзіць супрацу беларускіх дэмсіл і Банкавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава і кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна.

    47 мин.
  6. Дзмітрый Грамакоў. Ці вераць ва Украіне, што вучэнні "Захад-2025" не нясуць пагрозы

    -1 ДН.

    Дзмітрый Грамакоў. Ці вераць ва Украіне, што вучэнні "Захад-2025" не нясуць пагрозы

    На канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіла 9-10 жніўня ў Варшаве, прысутнічала досыць вялікая група замежных гасцей — дыпламатаў, палітыкаў, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці. І ажно некалькі чалавек прадстаўлялі на беларускім форуме Украіну. Сярод іх і вядомы сацыёлаг ды грамадсткі актывіст Дзмітрый Грамакоў. Той самы, які два гады казаў, што ўкраінскія ўлады тады сур’ёзна будуць ставіцца да беларускіх дэмсіл, а Зяленскі знойдзе час на сустрэчу з Ціханоўскай, калі яна прыгоніць на фронт некалькі Haimars ці хаця б Abrams-аў. Як з цягам часу змяняецца ва Украіне стаўленне да беларусаў і ад чаго гэтыя змены залежаць? Як успрымаюцца словы Сяргея Ціханўскага пра жаданне сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім і ці такая сустрэча магчымая? Якія ўражанні ад беларускай Канферэнцыі і ці можна верыць слову Лукашэнкі пра вучэнні “Захад-2025”, якія “не нясуць пагрозы суседзям”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі палітолаг Дзмітрый Грамакоў.

    29 мин.

Оценки и отзывы

4
из 5
Оценок: 7

Об этом подкасте

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Еще от провайдера «Euroradio»

Вам может также понравиться