
Райцэнтр
"У нейкім сэнсе гісторыі з «Райцэнтра» абвяшчаюць гісторыі не толькі Смаргоні, але і любога іншага беларускага райцэнтра, - гаворыцца ў адной з рэцэнзій, - Я была б самай шчаслівай чытачкай на свеце, калі б у кожнага райцэнтра была свая Таня Скарынкіна". Зборнік эсэ пра жыхароў Смаргоні. Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае – смешным, смешнае – кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец – і ажывае… Кніга атрымала 2-е месца Прэміі Гедройця 2021 Друкаваная версія выйшла ў жаночай выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм» Чытае: Таня Скарынкіна і Галя Костка
소개
정보
- 제작진Таня Скарынкіна
- 에피소드17
- 등급전체 연령 사용가
- 저작권© All rights reserved
- 웹사이트 보기