euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Павел Латушка.

    6小时前

    Павел Латушка.

    Аб'яднаны пераходны кабінет прызналі ў Беларусі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. Адпаведнае рашэнне прыняў Вярхоўны суд па заяве генпракурора Андрэя Шведа. Такім чынам фактычна прыраўняўшы бяскрыўдны ўрад у выгнанні айчынных дэмсіл, напрыклад, да групоўкі ХАМАС. Якая, дарэчы, у Беларусі не забароненая і, адпаведна, тэрарыстычнай арганізацыяй не лічыцца. Да ўсяго адказаць на пытанне, хто здзяйсняе злачынствы і рэпрэсіі адносна грамадзян Беларусі, не складана. Што, дарэчы, і стала адной з прычын, чаму ўзнікла пытанне аб выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі ад імя Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе… Што азначае для АПК прызнанне яго “тэрарыстычнай арганізацыяй”? Ці павялічылася верагоднасць таго, што Лукашэнка апынецца на лаве падсудных у Гаазе? Як вызначыць, што ціск на рэжым прыносіць станоўчы вынік і ці не час дэмсілам сапраўды змяніць рыторыку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка

    52 分钟
  2. Валерый Кавалеўскі. Ці магчымы дыялог паміж рэжымам і грамадзянскай супольнасцю

    7小时前

    Валерый Кавалеўскі. Ці магчымы дыялог паміж рэжымам і грамадзянскай супольнасцю

    У дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам, які прывёў да вызвалення з-за кратаў пэўнай колькасци палітвязняў, асобдныя палітыкі і эксперты пабачылі пачатак працэсаў, здольных прывесці да пазітыўных зменаў у Беларусі. Што праўда, не да канца зразумела, колькі з больш як 300 вызваленых лукашэнкаўскім рэжымам цягам апошняга года выйшлі на волю ў выніку перамоў, а колькі — па-за іх межамі. Але ў любым выпадку ўзгаданыя эксперты лічаць шкоднымі любыя спробы і дзеянні будзь-каго, якія могуць сарваць далейшыя перамовы. І далейшыя вызваленні. А можа нават і “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю”… Ці ўплывае на сітуацыю з вызваленнямі вязняў лукашэнкаўскім рэжымам пазіцыя, якую займаюць тыя ці іншыя прадстаўнікі дэмсіл і ці ўлічваецца гэта пазіцыя перамоўшчыкамі з боку ЗША? Як у Еўропе рэагуюць на прапановы аднавіць дыялог з Лукашэнкам і чаму нічога на гэтым шляху з боку ЕС не робіцца? Ці сапраўды існуе спадзеў на нейкі “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю” і як яго бачыць Кавалеўскі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.

    48 分钟
  3. Іван Краўцоў.

    9小时前

    Іван Краўцоў.

    Чарговы халівар у дэмсілах пачаўся са слоў Святланы Ціханоўскай у інтэрв'ю выданню Politico. Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў сказала, што нельга нармалізаваць сітуацыію, "калі людзей адпускаюць за нейкія саступкі з вашага боку, змякчэнне санкцыяў або публічнасць". На яе думку, "Лукашэнку трэба пакараць, а не ўзнагародзіць". У сваім пасце на Фэйсбуку Краўцоў напісаў: "Мужа выпусцілі, астатнія няхай пасядзяць!". А далей і ўвогуле публічна назваў заявы Ціханоўскай крывадушнымі. Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на крытыку Краўцова, а той адказаў на адказ Вячоркі. Да дыскусіі далучыліся і Пазняк з Усавым, і Мацкевіч, і бясконцыя эксперты з сацыяльных сетак і рэфарматарскіх чатаў. Што насамрэч абурыла Краўцова ў словах Ціханоўскай і як яе словы ўплываюць на рашэнне Лукашэнкі вызваляць ці не Бабарыку і Калеснікаву? Калі перамовы ідуць выключна паміж Мінскам і Вашынгтонам, то ці не ўсё адно, якую пазіцыю займаюць і агучваюць па гэтай тэме апаненты рэжыма? Што дадуць змены рыторыкі лідарамі дэмсіл як для саміх гэтых дэмсіл, так і для палітвязняў і палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў

    53 分钟
  4. Вольга Гардзейчык-Мазярска: Асвета і Прыгажосць — такая мая ідэя

    11小时前

    Вольга Гардзейчык-Мазярска: Асвета і Прыгажосць — такая мая ідэя

    10 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай дыяспары, арганізатарка “Купалля” ў Варшаве, заснавальніца Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы “Купалінка” Вольга Гардзейчык-Мазярска. У нас шмат годных людзей, якія маглі б стаць галасамі нацыі, непісанымі аўтарытэтамі для ўсіх, але чамусці сёння ў беларускага грамадства такіх аўтарытэтаў няма. І ў гэтым вялікая праблема, нават бяда. Толькі не трэба казаць, што нацыя не выказвае патрэбы мець такіх аўтарытэтаў, але гэта і не справа нацыі. Справа нацыі ў тым, каб ўтвараць своеасаблівую раку, якая нас нясе, а ўжо справа ўмоўнай эліты рабіць усё неабходнае, каб такія “няпісаныя аўтарытэты” ў нацыі з’яўляліся і кіравалі плынямі гэтай ракі, перакананая Вольга Гардзейчык-Мазярска. Пра тое, якое значэнне для нас, як для нацыі, маюць мова і традыцыі, чаму так важна захаваць сваю ідэнтычнасць і навошта нацыі патрэбныя “галасы” і “аўтарытэты”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Гардзейчык-Мазярскай.

    1 小时
  5. Анастасія Касцюгова. Не нашкодзіць гандлю: ці ацэніць Лукашэнка змену рыторыкі дэмсіл

    1天前

    Анастасія Касцюгова. Не нашкодзіць гандлю: ці ацэніць Лукашэнка змену рыторыкі дэмсіл

    Амаль год невялікімі групамі Лукашэнка вызваляе палітвязняў. І ён сам, і яго прапаганда сцвярджаюць, што гэта робіцца выключна з гуманітарнай мэтай, альбо — як “жэст добрай волі”. Апошняе найперш тычыцца групы вязняў, тым ці іншым чынам звязаных з іншымі дзяржавамі (грамадзянства ці праца ў замежных кампаніях). Тым не менш, адных рэжым вызваляе, а іншыя (і такіх большасць) працягваюць сядзець у вязніцах. Аднак жа выглядае на тое, што ўсе гэтыя вызваленні сталі вынікам перамоўнага трэку Вашынгтон-Мінск. І гэта нібыта сведчыць, што прыўшоў час дамаўляцца, час мяняць стратэгію і рыторыку. Вось толькі далёка не ўсе ў асяродку айчынных дэмсіл на такія змены згодныя. Ці ёсць разуменне таго, па якім прынцыпе рэжым вызваляе людзей і ці сапраўды гэтыя вызваленні — сведчанне гатоўнасці рэжыму да перамоваў? Калі перамовы ідуць выключна паміж Мінскам і Вашынгтонам, то ці не ўсё адно, якую пазіцыю займаюць і агучваюць па гэтай тэме апаненты рэжыму? Што дасць змена рыторыкі лідарамі дэмсіл як для саміх гэтых дэмсіл, так і для палітвязняў і палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова

    54 分钟

评分及评论

4
共 5 分
7 个评分

关于

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

更多来自“Euroradio”的内容

你可能还喜欢

若要收听包含儿童不宜内容的单集,请登录。

关注此节目的最新内容

登录或注册,以关注节目、存储单集,并获取最新更新。

选择国家或地区

非洲、中东和印度

亚太地区

欧洲

拉丁美洲和加勒比海地区

美国和加拿大