euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Мікіта Забуга: “Наша мова — наша зброя!” — у гэтым наша нацыянальная ідэя

    1 天前

    Мікіта Забуга: “Наша мова — наша зброя!” — у гэтым наша нацыянальная ідэя

    3 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Нацыянальнай Геральдычнай рады, выконваючы абавязкі старшыні падраздзялення БПЛА палка ім. Кастуся Каліноўскага Мікіта "Аксон" Забуга. Захаванне сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, сваёй мовы і культуры, усведамленне сваёй беларускай ідэнтычнасці — сёння для нас гэта не прыгожыя словы ці даніна модзе, а праблема выжывання. Выжывання нас як нацыі. Менавіта таму для беларусаў крытычна важна захоўваць і пашыраць беларускасць унутры сябе. І мы з гэтай праблемай выжывання нацыі абавязкова справімся, як спраўляліся тысячы гадоў, перакананы Мікіта Забуга. Пра тое, як сёння беларусам знайсці і захаваць сваю беларускасць, ці здольныя мы змагацца за свае каштоўнасці і ці маем шанец на вяртанне сабе сваёй краіны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Забугам.

    1 小時 6 分鐘
  2. Павел Усаў. Ціск альбо перамовы: у чым Пазняк не згодны з Ціханоўскім і чаму

    2 天前

    Павел Усаў. Ціск альбо перамовы: у чым Пазняк не згодны з Ціханоўскім і чаму

    За апошнія пяць гадоў было некалькі спроб аб’яднаць беларусаў. Найперш тых, хто знаходзіцца за мяжой. Едзіў па дыяспарах з такой мэтай Пракоп’еў, прыхільнікі Цапкалы і Балкунца ладзілі свой форум, “Вольная Беларусь” на чале з Пазняком спрабавала аб’яднаць хаця б кола сваіх аднадумцаў. Нічога не атрымалася. І вось чарговая спроба: Сяргей Ціханоўскі збірае ў сваю каманду беларусаў, незалежна ад іх месца знаходжання. Абяцае праз тры тыдні нанесці рашучы ўдар па рэжыме. І заклікае да ўзмацнення санкцыйнага і палітычнага ціску на Лукашэнку. Ці магчыма ў сённяшніх умовах ціску і застравання аб’яднаць беларусаў дыяспары (як мінімум) і чаму гэтага не атрымалася зрабіць раней? Як атрымліваецца, што вызваленыя палітвязні заклікаюць да ўзмацнення ціску на рэжым, а палітыкі на волі выступаюць супраць гэтага? Ці магчымае адцягненне Лукашэнкі ад Масквы праз перамовы з ЗША і чаму Пазняк выступае як супраць аб’яднання дэмсіл, так і супраць санкцый? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

    51 分鐘
  3. Арцём Шрайбман. Ці здолее Ціханоўскі надаць другое дыханне дэмсілам і дыяспарам

    2 天前

    Арцём Шрайбман. Ці здолее Ціханоўскі надаць другое дыханне дэмсілам і дыяспарам

    Пасля сустрэчы Лукашэнкі з Келагам і яго “сяброўскіх” абдымкаў прадстаўніка Трампа, наладжваць адносіны з ЗША стала ў Беларусі модным. Кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч распавёў, што ў Мінск па яго запрашэнні прыехала дэлегацыя з ЗША. Вось толькі калі Лукашэнка сустракаўся з амерыканцам сапраўдным, то ў дачыненні да госьцікаў Гайдукевіча ёсць пытаннечкі. Ці можна казаць, што Мінск і Вашынгтон сапраўды ўзялі курс на наладжванне адносінаў і навошта гэта бакам? Якія пагрозы пабачыў рэжым у “ябацьках-рускамірцах” і чаму Лукашэнка і Пазняк загаварылі пра прарасійскасць Ціханоўскага? Ці здолее Ціханоўскі разварушыць беларусаў і ці існуе верагоднасць “палацавага перавароту”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі Арцём Шрайбман.

    49 分鐘
  4. Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Дзе адпачыць так, каб цябе не “загарпунілі” спецслужбы Лукашэнкі

    2 天前

    Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Дзе адпачыць так, каб цябе не “загарпунілі” спецслужбы Лукашэнкі

    “Справа Бялюціна” пакідае больш пытанняў, чым дае адказаў. І адно з іх звязанае з тым, якім чынам гэты чалавек апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Але выключаць верагоднасці таго, што Бялюціна “выцягнулі” з-за мяжы, таксама не варта. І ў гэтай сувязі актуальнае пытанне бяспекі апанентаў лукашэнкаўскага рэжыма падчас, да прыкладу, паездкі ў адпачынак. А яшчэ бывае, што ўзнікаюць праблемы з атрыманнем абароны і чалавек вымушаны знаходзіцца ў “трэцяй краіне”… Як беларусу сёння лепш планаваць паездку па свеце і што рабіць у выпадку, калі інснуе пагроза выкрадання спецслужбамі? Як змяняецца працэдура атрымання міжнароднай абарооны і стаўленне да беларусаў ў краінах ЕС? Што рабіць, калі цябе выкінулі з краіны за мяжу без аніякіх дакументаў і даведак аб вызваленні з “месца пазбаўлення волі”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай.

    46 分鐘
  5. Валерый Астрынскі. Burning Man: якой будзе беларуская MARA пасярод пустэльні Блэк Рок

    2 天前

    Валерый Астрынскі. Burning Man: якой будзе беларуская MARA пасярод пустэльні Блэк Рок

    Штогод у пустэльні Блэк Рок, што на тэрыторыі штату Невада, праходзіць Burning Мan — самы вядомы ў свеце фестываль альтэрнатыўнай сучаснай культуры. Безумоўна, беларусы на той фэст завітвалі, і не адзін раз. Вось толькі ніколі яшчэ на Burning Man не было беларускага кэмпу. Але будзе, сказалі беларусы і, каб зрэалізаваць сваю мару, сабралі каманду з 35 апантаных. А свой будучы лагер у пустэльні Блэк Рок вырашылі назваць “МАRА”. Чым адметны фестываль альтэрнатыўнай сучаснай культуры Burning Мan і хто можа паставіць на ім свой кэмп? Якой будзе канцэпцыя беларускага кэмпу і пры чым тут лазьня і дранікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адзін з арганізатараў беларускага кэмпу на фэсце Burning Man, прадпрымальнік Валерый Астрынскі.

    41 分鐘
  6. Аляксандр Класкоўскі. “Я зламаю гэты рэжым”: ці падтрымаюць беларусы Сяргея Ціханоўскага

    3 天前

    Аляксандр Класкоўскі. “Я зламаю гэты рэжым”: ці падтрымаюць беларусы Сяргея Ціханоўскага

    Цягам тыдня пасля свайго вызвалення Сяргей Ціханоўскі даў не адно інтэрв’ю замежным СМІ і шэраг кароткіх каментароў беларускім медыя, а таксама паспеў паўдзельнічаць у двух вялікіх мітынгах — у Варшаве і ў Вільне. На абодвух нядаўні вязень лукашэнкаўскага рэжыму ўпэўнена заявіў, што ён абавязкова гэты рэжым зламае. І хоць ніяк не патлумачыў, якім чынам ён гэта рабіць збіраецца, але папрасіў у беларусаў, каб яны яму давяралі і даверыліся. Актыўнасць Ціханоўскага раз’юшыла прапагадыстаў і абудзіла ботаў на іх фермах… Як беларуская супольнасць рэагуе на заявы і заклікі Ціханоўскага і ці здолее ён яшчэ раз атрымаць ад беларусаў крэдыт даверу? Стала вызваленне Ціханоўскага доказам таго, што санкцыі працуюць, ці наадварот? Ці варта чакаць працягу дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам, а таксама антылукашэнкаўскай змовы ў асяродку сілавікоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандр Класкоўскі.

    49 分鐘
  7. Вольга Дабравольская. Пра шэнген, легалізацыю, пашпарт замежніка і абарону

    3 天前

    Вольга Дабравольская. Пра шэнген, легалізацыю, пашпарт замежніка і абарону

    Днямі ў Польшчы было ўхваленае рашэнне, у адпаведнасці з якім беларусы наступныя паўгода будуць атрымліваць пашпарт замежніка (так званы трэвэл дакумент) па спрошчанай працэдуры. Гэта не можа не радаваць. Нягледзячы на тое, што тэрмін дзеяння гэтага дакумента застаецца нязменным — адзін год. У той жа час больш складанымі сталі патрабаванні да працэдуры атрымання шэнгенскай візы, ускладніліся і патрабаванні па працаўладкаванні беларусаў у Польшчы. Як прымалася рашэнне наконт “пашпарта замежніка” і ці атрымаецца і надалей захоўваць спрошчаную працэдуру яго атрымання, а таксама павялічыць тэрмін дзеяння гэтага дакумента? Чаму так марудна вырашаецца пытанне з дакументамі для беларусаў у Польшчы і ці ёсць у такой сітуацыі віна лідараў дэмсіл? Ці варта чакаць пагаршэння міграцыйнага заканадаўства і як на гэта можна ўплываць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрка права, юрыстка ў галіне легалізацыі перабывання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы, кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

    49 分鐘

評分與評論

4
(滿分 5 顆星)
7 則評分

簡介

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

「Euroradio」的更多內容

你可能也會喜歡

若要收聽兒少不宜的單集,請登入帳號。

隨時掌握此節目最新消息

登入或註冊後,即可追蹤節目、儲存單集和掌握最新資訊。

選取國家或地區

非洲、中東和印度

亞太地區

歐洲

拉丁美洲與加勒比海地區

美國與加拿大