euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Леся Руднік. Хактывізм: як хакеры становяцца часткай палітычнага супраціву

    6 GIỜ TRƯỚC

    Леся Руднік. Хактывізм: як хакеры становяцца часткай палітычнага супраціву

    Хактывісцкая суполка “Кіберпартызаны” здзейсніла чарговую паспяховую публічную аперацыю — беларускія хакеры ў супрацы з украінскімі калегамі паламалі расійскі “Аэрафлот”. І пакуль адны называюць хактывістаў абаронцамі свабоды і справядлівасці, іншыя лічаць хактывізм супярэчлівым феноменам. Гэта звязана з незаконнымі метадамі, якімі карыстаюцца гэтыя групы. Каб дасягнуць сваіх палітычна-сацыяльных мэтаў, хактывісты выкарыстоўваюць DDoS-атакі, крадзеж персанальнай інфармацыі, перанакіраванне трафіка і ўзлом акаўнтаў з дапамогай вірусаў. З добрымі і светлымі мэтамі, але… Як хактывісты становяцца часткай палітычнага супраціву і чым могуць быць карысныя грамадству ў аўтакратыях? Ці ёсць ў адміністрацыі Трампа зацікаўленасць у супрацы з дэмсіламі і вызваленні з лукашэнкаўскіх турмаў як мага большай колькасці вязняў? Ці гатовы Еўрасаюз следам за ЗША пайсці перамоўным трэкам у адносінах з Мінскам і што для гэтага могуць зрабіць дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік

    55 phút
  2. Дзяніс Кучынскі. Пасябраваць з Трампам: ці атрымаецца гэта ў дэмсіл і Ціханоўскай

    7 GIỜ TRƯỚC

    Дзяніс Кучынскі. Пасябраваць з Трампам: ці атрымаецца гэта ў дэмсіл і Ціханоўскай

    Пра неабходнасць кантактаў з адміністрацыяй Дональда Трампа для беларускіх дэмсіл сказана ўжо шмат. Асабліва гэтая неабходнасць бачная на фоне распачатых паміж Вашынгтонам і Мінскам перамоў. Найперш з таго пункту гледжання, што ў выніку гэтых перамоў на волю з-за кратаў лукашэнкаўскіх турмаў выходзяць вязні. Прычым не толькі замежныя грамадзяне, але і палітвязні з беларускім грамадзянствам. І беларусы мараць пра тое, каб вызваленыя былі ўсе. Тым больш, што амерыканскі перамоўны трэк пакуль адзіны, які гэтых вызваленняў дамагаецца. Ці атрымліваецца ў Офіса Ціханоўскай наладзіць кантакт з Вашынгтонам і на якім узроўні? Ці ёсць ў адміністрацыі Трампа зацікаўленасць у супрацы з дэмсіламі і ці здольны сваім візітам у ЗША гэтую цікавасць павялічыць Сяргей Ціханоўскі? Як апошнім часам змяніўся графік і праграма візітаў Святланы Ціханоўскай і калі адбудзецца яе паездка ва Украіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.

    45 phút
  3. Валерый Карбалевіч. Прыфрантавая краіна: ці шмат “мірнага неба” засталося ў Беларусі

    8 GIỜ TRƯỚC

    Валерый Карбалевіч. Прыфрантавая краіна: ці шмат “мірнага неба” засталося ў Беларусі

    Чым больш ударных беспілотнікаў выкарыстоўваецца Расіяй у атаках на Украіну (і наадварот), тым часцей здараюцца выпадкі, калі нейкія з тых беспілотнікаў з тых ці іншых прычын залятаюць на тэрыторыю Беларусі. А чым часцей яны залятаюць, тым больш верагоднасці, што яны не будуць збітыя, не ўпадуць недзе ў лесе, а ўдараць па нейкім доме. Гэта логіка вайны. І колькі ні кажы пра “мірнае неба” і ні ўсхваляй “геніальнага лідара”, які нібыта захаваў мір у краіне, вайна прыйдзе і ў твой дом. Бо гэты так званы лідар акурат і зрабіў шмат для такога развіцця падзей. Што ў выніку і адбылося 29 ліпеня ў Мінску. Ці выпадкова дрон не проста зяляцеў у Беларусь, але і даляцеў да Мінска, акурат напярэдадні сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна? Дрон, паводле сведчанняў СК, апынуўся нібыта ўкраінскім — верым? Чаму прапаганда пачала казаць пра неабходнасць прызвычайвацца да думкі, што “Беларусь — прыфрантавая дзяржава”, і пры чым тут завод па вырабе дронаў у Мінску і супрацьстаянне Расіі з NATO? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч

    42 phút
  4. Юльяна Шаметавец. Кіберпартызаны аб’явілі вайну агентам КДБ і расійскім акупантам

    1 NGÀY TRƯỚC

    Юльяна Шаметавец. Кіберпартызаны аб’явілі вайну агентам КДБ і расійскім акупантам

    Кіберпартызаны правялі чарговую паспяховую аперацыю. Гэтым разам беларускія хакеры сумесна з украінскімі хактывістамі з Silent Crow скампраметавалі і знішчылі ўнутраную IT-інфраструктуру расійскай авіякампаніі “Аэрафлот”. Па інфармацыі Кіберпартызан, у выніку дзеянняў было знішчана каля 7000 сервераў — фізічных і віртуальных, а “аднаўленне будзе патрабаваць, магчыма, дзясяткаў мільёнаў долараў”. Але гэта не ўсё: Кіберпартызаны аб’явілі вайну агентам КДБ і асабліва тым, хто знаходзіцца за мяжой “пад прыкрыццём”. Чаму аб’ектам для кібератакі быў абраны “Аэрафлот” і ці можна лічыць гэтую цывільную авіякампанію “законнай цэллю” на вайне? Якія страты былі нанесеныя “Аэрафлоту” і як гэта дапаможа на фронце? Ці сапраўды Кіберы атрымалі магчымасць выяўляць агентаў КДБ пад прыкрыццём і што новага чуваць па “справе Мельнікавай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня нагляднай рады фонду "Białoruś Liberty", афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан", магістрантка паліталогіі Юльяна Шаметавец

    43 phút
  5. Вольга Лойка. Адмоўны рост эканомікі: ці сапраўды гэта і планавалі чыноўнікі

    1 NGÀY TRƯỚC

    Вольга Лойка. Адмоўны рост эканомікі: ці сапраўды гэта і планавалі чыноўнікі

    Насуперак прагнозам варожых экспертаў і “збеглых” эканамістаў у беларускай эканоміцы ўсё добра. Як мінімум, у гэтым перакананы міністр эканомікі Юрый Чабатар. Тое, што сама эканоміка з гэтым не зусім згодная, а яе “рост” больш нагадвае “адмоўнае ўсплыванне” расійскай падлодкі, пытанне іншае. Да ўсяго у бойцы за ўраджай пакуль перавага на баку дрэннага надвор’я, а колькі Лукашэнка не крычыць “свідруйце!” — нафты больш у беларускай зямлі не становіцца. Праўда, амерыканскі спявак Дзярула прыехаў у Мінск, з Турчыным і Віктарам Лукашэнка сустрэўся. Хаця, здавалася б, пры чым тут эканоміка… Чаму беларуская эканоміка не слухаецца міністра эканомікі і што там паміж імі насамрэч адбываецца? Што агульнага ў выніках бітвы за ўраджай і пошукамі нафты ў недрах Беларусі? Якое дачыненне мае прыезд амерыканскага спевака Дзярулы да курса долараў ў беларускіх абменніках і эканомікі ўвогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка

    46 phút

Xếp Hạng & Nhận Xét

4
/5
7 Xếp hạng

Giới Thiệu

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Nội Dung Khác Của Euroradio

Có Thể Bạn Cũng Thích