euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Вольга Лойка. Дзе, апроч СІЗА КДБ, рэжым гатовы перамаўляцца з дэмсіламі

    7小时前

    Вольга Лойка. Дзе, апроч СІЗА КДБ, рэжым гатовы перамаўляцца з дэмсіламі

    У эфіры Еўрарадыё эксперт Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас выказаў меркаванне, што насамрэч візіты прадстаўнікоў ЗША Келага і Сміта не азначаюць, што паміж Мінскам і Вашынгтонам сапраўды адбываецца грунтоўны перамоўны працэс. Маўляў, гэта не больш чым “разавая акцыя”, і таму асабліва не даводзіцца спадзявацца на працяг як перамоў, так і сустрэч ды па іх выніку вызвалення новых груп палітвязняў. Еўрасаюз жа і ўвогуле стаіць на прынцыповых пазіцыях і без выканання Мінскам даўно агучаных умоў нават пачынаць перамовы не плануе. Ці ёсць падставы казаць, што дыялог Вашынгтона з Мінскам працягваецца і звязваць з гэтым спадзевы на працяг вызвалення палітвязняў? Чаму рэжым не робіць нічога заўважнага для наладжвання адносін з краінамі ЕС і ці могуць дэмсілы паўплываць на пазіцыю Еўрасаюза адносна рэжыму Лукашэнкі? Якім чынам звязаныя заявы пра неабходнасць нацыянальнага дыялогу і пра пашырэнне рэпрэсій як унутры, так і за межамі краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка

    49 分钟
  2. Наталля Васілевіч. Ці пабачаць беларусы “папамабіль” Льва XIV на вуліцах Мінска

    8小时前

    Наталля Васілевіч. Ці пабачаць беларусы “папамабіль” Льва XIV на вуліцах Мінска

    Рэпрэсіі супраць святароў і вернікаў у Беларусі працягваюцца няспынна. На гэта не ўплываюць ні адкрыццё амбасады РБ пры Ватыкане, ні ўдзел святароў у розных прапагандысцкіх, Z-патрыятычных і ваенізаваных акцыях і мерапрыемствах рэжыма. Адначасова з розных бакоў чуюцца галасы пра неабходнасць змены стратэгіі ціску на рэжым на стратэгію перамоў і прымірэння. Усё дзеля вызвалення палітвязняў і захавання суверэнітэта краіны. Маўляў, жадаць помсты гэта так не па-хрысціянску… Ці атрымаецца ў каталіцкіх епіскапаў і лукашэнкаўскіх ганцоў у Ватыкане дамагчыся прыезду Папы Льва XIV у Беларусь? Чаму, жадаючы прымірэння з Захадам, рэжым не спыняе рэпрэсій ў дачыненні да святароў і вернікаў? Ці па-хрысціянску будзе прабачыць злачынствы рэжыма дзеля прымірэння нацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч

    49 分钟
  3. Аляксандр Фрыдман. “Кувалда Трампа”: як моцна яна ўдарыць па Пуціну і ці зачэпіць Лукашэнку

    10小时前

    Аляксандр Фрыдман. “Кувалда Трампа”: як моцна яна ўдарыць па Пуціну і ці зачэпіць Лукашэнку

    Прапаганда і прыхільнікі стратэгіі перамоў з рэжымам у асяродку дэмсіл кажуць пра нібыта жаданне Лукашэнкі наладзіць адносіны не толькі з ЗША, але і з Еўрасаюзам. З усім так званым калектыўным Захадам. Вось толькі адначасова з боку беларускай мяжы не спыняецца міграцыйны ціск на межы Польшчы, Літвы і Латвіі ды працягваецца падтрымка расійскай вайны супраць Украіны. Пра рэпрэсіі ўнутры краіны, якія ніхто не тое што спыняць, але нават сцішваць не збіраецца, і казаць не даводзіцца. Ці сапраўды Лукашэнка зацікаўлены ў паляпшэнні адносінаў з краінамі Еўрасаюза і ў чым гэта выяўляецца? Чаму нічога не робіцца для спынення атак мігрантаў на межы суседніх з Беларуссю краін і як ў ЕС рэагуюць на гэтую сітуацыю? Чаму рэжым працягвае шукаць ўсё новыя магчымасці дацягнуцца да апанентаў за мяжой і як на палітыку Мінска ўплывае сітуацыя на ўкраінскім фронце? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    44 分钟
  4. Франак Вячорка. Катлеты па-Ціханоўску, перамовы па-Лукашэнкаўскі і лёс палітвязняў

    1天前

    Франак Вячорка. Катлеты па-Ціханоўску, перамовы па-Лукашэнкаўскі і лёс палітвязняў

    Спрэчкі і дыскусіі вакол тэмы вызвалення палітвязняў не сціхаюць каторы тыдзень. Вызвалення хочуць усе, але праз ціск на рэжым ці праз перамовы — гэта і стала падзелам. Да дыскусіі далучыліся нават прапагандысты Лукашэнкі. Адзін сам напрасіўся на пагаварыць да праваабаронцы Судаленкі, ведаючы, што ён апублічыць іх гутарку. Другі ж цішком скрыніць перапіскі ўдзельнікаў аднаго дыскусійнага ТГ-канала і “па слядах” выступае альбо ў сваіх сацсетках, альбо на БТ на тэму “а з кім у тым змагарскім асяродку ўлада можа перамаўляцца?!” Што прымушае Святлану Ціханоўскую і яе паплечнікаў прытрымлівацца ваяўнічай стратэгіі і ці час цяпер працягваць заклікаць ціснуць на рэжым? Ці не разглядае Офіс варыянта, што іх заявы і пазіцыя стануць прычынай зрыва далейшых перамоў Мінска і Вашынгтона? Чаму Мінск не бачыць нікога з боку дэмсіл, з кім можна было б весці перамовы і што з гэтым можна зрабіць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам.

    40 分钟
  5. Леў Львоўскі. Пакаранне за бульбу: як рэжым змагаецца за гародніну і рабочых

    1天前

    Леў Львоўскі. Пакаранне за бульбу: як рэжым змагаецца за гародніну і рабочых

    Скарыстаўшыся самым надзейным дыпламатычным каналам — сваёй старонкай на сваёй жа сацыяльнай платформе Truth Social — прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў кіраўнікам ЕС і Мексікі, што на ўсе іх тавары, што ўвозяцца ў ЗША, уводзіцца падатак у 30 адсоткаў. А ў гэты ж час у Беларусі свае праблемы — узмацняецца дэфіцыт кадраў, хоць лік працаўладкаваных і перавысіў лік звольненых, а колькасць новых працоўных месцаў рэкордна вырасла. І ўжо дакладна будуць караць крамы за адсутнасць у продажы гародніны. Што не так у сітуацыі калі, здавалася б, трэба радавацца росту новых працоўных месцаў і працаўладкаваных грамадзян? Ці адмовіліся ўлады Беларусі ад планаў прывезці ў краіну 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістану і што адбываецца з ростам заробкаў у краіне? Чаму банкроцяцца прадпрыемствы і як пачувае сябе прыватны бізнес у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі.

    51 分钟
  6. Севярын Квяткоўскі. “Мы ідзем на марш!”: ці варта беларусам бясконца жыць 2020 годам

    1天前

    Севярын Квяткоўскі. “Мы ідзем на марш!”: ці варта беларусам бясконца жыць 2020 годам

    Падзеі 2020 года ўжо знайшлі сваё адлюстраванне ў вершах і песнях, у прозе і кіно, у тэатры і карцінах мастакоў. Ужо нават чуваць ад палітолагаў, палітыкаў і творцаў, што беларускаму грамадству неабходна “выходзіць з парадыгмы 2020 года” і жыць далей. Ва ўсіх сэнсах — і асабістым, і грамадска-палітычным, і творчым. Але ёсць і тыя, хто перакананы: падзеі 2020 года мала асэнсаваныя і нам яшчэ трэба зрабіць шмат высілкаў, каб зразумець тое, што адбылося з усімі намі… Што такое “фрашкі” і ці магчыма з дапамогай іх і кнігі “Мы ідзем на марш!” апісаць 2020 год? Ці не варта беларусам перастаць жыць 2020 годам і пачаць жыць далей? Як вызначыць, што асэнсаванне адбылося і што нам далей з тым асэнсаваннем рабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяпісьменнік Севярын Квяткоўскі

    42 分钟

评分及评论

4
共 5 分
7 个评分

关于

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

更多来自“Euroradio”的内容

你可能还喜欢

若要收听包含儿童不宜内容的单集,请登录。

关注此节目的最新内容

登录或注册,以关注节目、存储单集,并获取最新更新。

选择国家或地区

非洲、中东和印度

亚太地区

欧洲

拉丁美洲和加勒比海地区

美国和加拿大