Праца-Ваца

Праца-роздумы: Як серыялы 2000-х уплывалі на наш погляд на працу: “Не родись красивой".

У выпуску разважаю, як папулярны расейскі серыял "Не родись красивой" мог паўплываць на наш погляд на працоўнае жыццё і карпаратыўную культуру.

Пагаворым пра тое, як рамантызацыя офісу, культ перапрацовак і гендэрныя стэрэатыпы пакінулі свой след у галовах цэлага пакалення.

А яшчэ трохі з фаталістычным гумарам узгадаем, як расейскія серыялы тых часоў фармавалі культурную прастору і наш светапогляд.