Сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна пройдзе напрыканцы тыдня на Алясцы. Пра гэта, па словах прэзідэнта ЗША, ужо дамоўлена. І ўжо прагназуецца дасягненне нейкага паразумення наконт умоваў, на якіх будзе спачатку спыненне агню, а потым і (не выключана) заключаны мір ды спыненая вайна ва Украіне. Дакладныя ўмовы, на якіх Расія пагодзіцца на вышэй агучанае, пакуль не вядомыя, але і тое, што вядома, не выклікае энтузіязму ні ва Украіне, ні ў Еўропе. Пра перамовы і перспектывы спынення вайны лукашэнкаўскага рэжыму супраць беларускага народа ды пачатку нацыянальнага дыялогу актыўна апошнім часам разважаюць у дэмакратычнай частцы беларускага грамадства. Але паразумення і агульнага бачання працэсу і яга перспектыў таксама няма. Ці сапраўды мы сёння стаім перад адзіным выбарам: супрацьстаянне да перамогі альбо дыялог і ці магчымы хоць нейкі дыялог сёння з рэжымам? Што будзе, калі нацыянальны дыялог не распачнецца, і хто ад гэтага больш страціць? Ці існуе сапраўдная верагоднасць дасягнення міра ва Украіне і ці можна давяраць абяцанням дыктатараў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
Thông Tin
- Chương trình
- Tần suấtHằng ngày
- Đã xuất bảnlúc 14:41 UTC 11 tháng 8, 2025
- Thời lượng44 phút
- Xếp hạngSạch