euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Наста Базар. Секс-трэнер у пракуратуры, жанчыны-“катлетніцы” і каханак Мельнікавай

    -6 H

    Наста Базар. Секс-трэнер у пракуратуры, жанчыны-“катлетніцы” і каханак Мельнікавай

    У Варшаве на беларускага пікап-трэнера Алекса Леслі падалі заяву ў пракуратуру за вульгарныя выказванні пра жанчын і сумнеўныя “практыкаванні” падчас яго курсаў. Чалавек, які за $300 абяцае вучыць мужчын “спакушаць за некалькі хвілін”, у выніку апынуўся ў цэнтры скандалу, які выклікае пытанне: ці не стаіць за гэтай гісторыяй больш шырокая праблема аб’ектывацыі жанчын? Тым часам Белстат падлічыў: у беларускіх сем’ях посуд у асноўным застаецца ў жаночых руках. Мужчыны мыюць яго ў тры разы радзей, і ўвогуле кухня — гэта “жаночая тэрыторыя”. Для кагосьці такая сітуацыя можа здавацца дробяззю, але з такіх дробязяў і складаецца штодзёная няроўнасць. А калі ўзгадаць словы Лукашэнкі пра тое, што жанчынам “не месца ў палітыцы” і што Ціханоўская — проста “катлетніца”, — адразу бачым, як патрыярхальныя ролі ў Беларусі спускаюцца зверху ўніз і прабіваюцца на самых розных узроўнях. Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з фемактывісткай і гендэрнай эксперткай Настай Базар. Таксама абмяркуем апошнія знікненні ў эміграцыі — дакладней, як гэтыя знікненні абмяркоўваюць у грамадстве. Калі знікла Анжаліка Мельнікава, доўга круціліся дыскусіі вакол яе прыватнага жыцця: муж, стасункі, чуткі пра каханка. Калі ж знік Анатоль Котаў, былы паплечнік Лукашэнкі і былая “правая рука” Латушкі, гаворка адразу пайшла пра яго затрыманне і міжнародны вышук. Чаму жанчын у такіх выпадках часцей абмяркоўваюць праз прызму асабістага жыцця, а мужчын — праз палітыку і прафесію? Чаму гісторыя з пікап-трэнінгам у Варшаве выклікае такую рэзанансную рэакцыю, а штодзённая няроўнасць у хатніх абавязках успрымаецца як “нармальнасць”?

    57 min
  2. Вадзім Мажэйка. Трамп пагражае санкцыямі Украіне — спецслужбы прагназуюць новыя войны

    -7 H

    Вадзім Мажэйка. Трамп пагражае санкцыямі Украіне — спецслужбы прагназуюць новыя войны

    Дональд Трамп зноў гучна аб’явіў пра свой план скончыць вайну ва Украіне да канца 2025 года — і не толькі праз дыпламатыю. Цяпер ён пагражае санкцыямі не толькі Маскве, але і Кіеву, адзначаючы, што абодва бакі нясуць адказнасць за затрымку міру. Тым часам Беларусь і Расія рыхтуюцца да сумесных вайсковых вучэнняў “Захад-2025”, якія пройдуць на тэрыторыі нашай краіны 12–16 верасня. Паведамляецца, што агульная мэта манеўраў заключаецца ў тым, каб праверыць магчымасці саюзнікаў "па забеспячэнні агульнай ваеннай бяспекі і гатоўнасці да адбіцця магчымай агрэсіі". Усё гэта адбываецца на фоне трывожных прагнозаў амерыканскіх спецслужбаў пра тое, што ў наступныя пяць гадоў у свеце могуць разгарэцца яшчэ пяць новых войн — ад Расіі і Балтыі да іншых гарачых кропак свету. Што гэта значыць для Беларусі і Лукашэнкі, які працягвае наладжваць кантакты з Кітаем (у тым ліку, ў сферы бяспекі) і руйнаваць адносіны з еўрапескімі суседзямі (у тым ліку, адпраўляючы пад польскую мяжу мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі)? Чаго чакаць ад расійска-беларускіх вучэнняў? Як будзе рэагаваць Еўрасаюз? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё разважае палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.

    29 min
  3. Міхаіл Кірылюк. Ок, Лукашэнка выпускае 1000 палітвязняў — што з астатнімі і што далей?

    -8 H

    Міхаіл Кірылюк. Ок, Лукашэнка выпускае 1000 палітвязняў — што з астатнімі і што далей?

    Калі Лукашэнка пад ціскам Трампа вызваліць тысячу палітвязняў, што рабіць астатнім, хто застанецца па-за спісам? Ці зможа дзяржава гарантаваць іх бяспеку і права на жыццё без пераследу, і ці не пачнецца новая хваля рэпрэсій? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і адвакатам Міхаілам Кірылюком, шукаючы адказы на пытанні палітычнай справядлівасці і кампрамісу. Таксама абмяркуем спецыяльную вытворчасць Следчага камітэта ў адносінах да Елены Жывоглод, Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага, а таксама да Аляксея Лявончыка, Андрэя Стрыжака ды іншых супрацоўнікаў BYSOL і ByHelp. Актывісты абвінавачваюцца па дзясятках артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ад паклёпу да тэракта. Як дзейнічаць у гэтай сітуацыі цяпер і што будзе пры змене ўлады? Ці можна існаваць справядлівасць без помсты і безадказнасці? Не менш вострым застаецца пытанне люстрацыі: хто і як будзе правяраць дзяржаўных службоўцаў, як знайсці баланс паміж справядлівасцю і прымірэннем? Ці сапраўды ўсе, хто працаваў пры Лукашэнку, будуць адхіленыя? Яшчэ адна важная тэма — Расія афіцыйна плануе выйсці з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў, крытыкуючы дзейнасць Камітэта па правах чалавека. Як гэта паўплывае на правы людзей і міжнародныя стандарты ў рэгіёне?

    39 min
  4. Павел Усаў. Трамп прызнае толькі Лукашэнку — і ніякіх Ціханоўскіх?

    -9 H

    Павел Усаў. Трамп прызнае толькі Лукашэнку — і ніякіх Ціханоўскіх?

    Сазвон Трампа з Лукашэнкам нібыта намеціў перазагрузку — не толькі ў адносінах Беларусі і ЗША, але і ў адносінах Захаду з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Пакуль што мы не заўважаем ніякіх зменаў. Але тое, што ў Вашынгтоне лічаць магчымым вывесці мінск з міжнароднай ізаляцыі, фактычна азначае, што Офісу Святланы Ціханоўскай давядзецца пасунуцца на міжнародных мерапрыемствах, на якія могуць неўзабаве вярнуцца "афіцыйныя" беларускія дэлегацыі. Што ў гэтым плане можа змяніць паездка Сяргея Ціханоўскага ў ЗША і Канаду? Навошта прапагандыст Ігар Тур прыйшоў у апазіцыйны чат даказваць, што менавіта такія, як ён, у Беларусі — большасць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

    54 min
  5. Наталля Васілевіч. Касцёл, палітыка і вязні сумлення — ці магчымы новыя цуды ў Беларусі?

    -1 J

    Наталля Васілевіч. Касцёл, палітыка і вязні сумлення — ці магчымы новыя цуды ў Беларусі?

    Беларусь зноў можа апынуцца ў цэнтры ўвагі Ватыкана: у кастрычніку 2025-га ў Пінску чакаюць кардынала Клаўдыё Гуджэроці, які ўжо прымаў непасрэдны ўдзел у вызваленні палітвязняў у мінулым. На гэтым фоне гучыць заклік Дональда Трампа да Лукашэнкі выпусціць больш за 1300 палітзняволенных. Ці можа гісторыя паўтарыцца, і ці здольны Касцёл сёння ўплываць на лёс тых, хто за кратамі? Адначасова мы бачым іншыя трывожныя знакі: беларускі епіскапат маўчыць пра вайну ва Украіне, у Бабруйску ладзяць моладзевы фэст з удзелам Z-артыстаў, а “папскі рыцар” запускае разам з сынам Лукашэнкі сетку алкакрам. Паралельна гэтаму гісторыі пра парушэнне рэлігійных правоў у турмах, якія распавядае Сяргей Ціханоўскі, гучаць асабліва балюча. Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталляй Васілевіч.

    49 min

Notes et avis

4
sur 5
7 notes

À propos

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Plus de contenus par Euroradio

Vous aimeriez peut‑être aussi