Ксёндз Раман Суша запрашаем да роздуму над жыццём і думкай святой Эдыты Штайн – філосафа, кармэліцкай манахіні і святой Каталіцкага Касцёла. Яе шлях ад габрэйскай сям’і праз навуку і навяртанне да манаства быў не толькі духоўным, але і інтэлектуальным падарожжам, якое прынесла багаты плён. Святар прапануе паразважаць пра адну з цэнтральных ідэй яе філасофіі – феномен суадчування (Einfühlung). Штайн разумела яго не як простае спачуванне ці эмацыйнае зліццё з іншым, а як глыбокі акт увагі і пазнання, дзе застаецца мяжа паміж "я" і "ты". Гэта ўменне слухаць і разумець іншага чалавека, не губляючы сябе. Яе мысленне можа быць асабліва актуальным у наш час, калі многія перажываюць трывожнасць і эмацыйнае знясіленне праз сваю чуллівасць. Аўтар закранае таксама практычнае прымяненне гэтых ідэй: як суадчуванне дапамагае будаваць глыбокія і шчырыя адносіны, як яно можа стаць ключом да больш чалавечай прысутнасці ў свеце. Запрашаем вас слухаць, разважаць і адкрывацца на мудрасць святой, якая здолела злучыць глыбіню духу з яснасцю мыслення.
Information
- Show
- FrequencyUpdated Weekly
- PublishedAugust 3, 2025 at 6:45 AM UTC
- Length10 min
- RatingClean