Настаўніца года Беларусі Таццяна Крапіневіч тэрмінова пакінула краіну праз данос Вольгі Бондаравай. Быў снежань 2024-га, з ёй — малодшая дачка, два маленькія заплечнікі і адчай. Сёння Таццяна шырока ўсміхаецца: 1 верасня яна пачала працу настаўніцы матэматыкі ў варшаўскай сярэдняй школе. Летам яна атрымала прапанову і кінулася рабіць усё, каб зноў займацца любімай справай — вувучыла польскую і настрыфікавала дыплом. Першымі эмоцыямі ад новый працы Таццяна падзеліцца ў жывым эфіры Еўрарадыё, які пачнецца ў 11:20 па Мінску. А яшчэ мы пагаворым пра навінкі ў беларускіх школах — бан настаўнікаў-"экстрэмістаў", забарону карыстацца мабільнікамі і фізкультуру 3 разы на тыдзень.
المعلومات
- البرنامج
- معدل البثيتم التحديث يوميًا
- تاريخ النشر٤ سبتمبر ٢٠٢٥ في ٨:٥٦ ص UTC
- مدة الحلقة٢٧ من الدقائق
- التقييمملائم