euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Наталля Васілевіч. З Масквы нагадалі беларусам, хто ў праваслаўнай царкве гаспадар

    57 PHÚT TRƯỚC

    Наталля Васілевіч. З Масквы нагадалі беларусам, хто ў праваслаўнай царкве гаспадар

    Кіраўніцтва Рускай праваслаўнай царкы вырашыла нагадаць сваім беларускім падначаленым, хто ў праваслаўным храме гаспадар. У якасці такой дэманстрацыі Сінод РПЦ выдаў пастанову, у якой запатрабаваў, каб усе структуры БПЦ ўнеслі змены ў свае назвы, якія “должны содержать словосочетания “Русская Православная Церковь” или “Московский Патриархат”. І гэта ў дадатак да той ідэалагізацыі царквы, якую праз рэпрэсіі супраць святароў і вернікаў насаджае лукашэнкаўскі рэжым. Што стала нагодай для таго, каб Сінод РПЦ стаў у позу гаспадара датычна Беларускай праваслаўнай царквы і ці можа БПЦ на падпарадкавацца загадам з Масквы? Чаму святары асобных прыходаў не проста выконваюць патрабаванні рэжымных ідэолагаў і карнікаў, але і самі праяўляюць ініцыятву ў сваім прыслужванні рэжыму? Ці варта разлічваць, што новы прадстаўнік Ватыкана ў Беларусі дасягне паляпшэння адносінаў паміж Мінскам і Ватыканам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч

    42 phút
  2. Роза Турарбекава. 10 дзён для Пуціна і 15% для Еўрасаюза: ці чакаць перамір’я ва Украіне

    1 GIỜ TRƯỚC

    Роза Турарбекава. 10 дзён для Пуціна і 15% для Еўрасаюза: ці чакаць перамір’я ва Украіне

    Трамп падпісаў угоду з ЕС, паводле якой Еўрасаюз фактычна канчаткова адмаўляецца ад расійскіх нафты і газа і перахдзіць на энерганосьбіты амерыканскія. І практычна адразу заявіў, што скарачае для Пуціна тэрмін, часам якога той мусіць спыніць баявыя дзеянні ва Украіне, з 50 да “10-12 дзён”. У гэты ж час Кіберпартызаны правялі паспяховую аперацыю супраць расійскай авіякампаніі “Аэрафлот”. А часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША пахваліўся, што дыялог з Вашынгтонам у Мінска не спыняецца, але пра абмен пасламі размовы пакуль няма… Ці стане пагадненне паміж ЗША і ЕС знакам заканчэння напружанасці паміж Вашынгтонам і Брусэлем і хто ад гэтага пагаднення найперш выйграў? Што стаіць за заявамі Трампа пра скарачэнне тэрміну, вызначанага Пуціну для прыняцця рашэння наконт спынення вайны ва Украіне? Чаму адразу пасля слоў беларускага дыпламата пра пазітыўны дыялог з ЗША Лукашэнка заявіў пра візіт да Пуціна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    43 phút
  3. Аляксандр “Кусь” Клачко. Пазначаныя вайной: ці магчыма было пазбегнуць трагедыі ў Гданьску

    23 GIỜ TRƯỚC

    Аляксандр “Кусь” Клачко. Пазначаныя вайной: ці магчыма было пазбегнуць трагедыі ў Гданьску

    Пра складанасці з вяртаннем да мірнага цывільнага жыцця былых ваяроў ужо казалі не раз. Але калі ва Украіне яшчэ магчыма атрымаць дапамогу ў выпадку з ПТСР і гэтак далей ад тых, хто прафесійна такімі пытаннямі і іх вырашэннем займаецца, то ў Еўропе сітуацыя іншая. Асабліва калі гаворка ідзе пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны. Ні адпаведных структур, ні фінансаў на гэта няма, і вельмі часта спраўляцца са сваімі як фізічнымі, так і псіхічнымі хваробамі байцы вымушаныя самастойна. Вось толькі не заўсёды спраўляюцца і часам гэта прыводзіць да трагедый. Адна з іх здарылася ў Гданьску, дзе былы ваяр палка “Пагоня” дзейсніў гвалт у дачыненні да сябра і скончыў жыццё самагубствам. Ці існуюць праграмы дапамогі і рэабілітацыі для беларускіх добраахвотнікаў і хто адказвае за гэты накірунак? Чаму так мала ўвагі надаецца пытанням лячэння і рэабілітацыі былых ваяроў і як гэтую сітуацыю пераламіць? Ці магчыма, каб беларуская дыяспара паклапацілася пра фінасаванне дапамогі добраахвотнікам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, сябра Камісіі па вайсковым накірунку, былы баец Палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко.

    41 phút
  4. Іван Ступак. Буферная дзяржава: як для гэтага Расія выкарыстоўвае Украіну і Беларусь

    1 NGÀY TRƯỚC

    Іван Ступак. Буферная дзяржава: як для гэтага Расія выкарыстоўвае Украіну і Беларусь

    Лукашэнка паўтарае крызіс 2021 года і зноў выкарыстоўвае мігрантаў як інструмент ціску на ЕС. І робіць гэта Мінск у каардынацыі з Масквой. З такой заявай днямі выступіла Служба знешняй выведкі Украіны. Цікавасць да сітуацыі на беларуска-польскай і літоўскай межах з боку СЗВ Украіны зразумелая: пытанні супрацьдзеянн міграцыі для краін ЕС надзвычай актуальныя і супрацьдзеянне ёй адцягвае і ўвагу, і пэўныя рэысурсы, якія б маглі пайсці на дапамогу Украіне. З іншага боку, не ўсе краіны ЕС імкнуцца дапамагаць Украіне і адкрываць ёй шлях у ЕС. Бо, маўляў, роля гэтай краіны сёння — быць буферам паміж Расіяй і Еўрасаюзам. Што насамрэч стала прычынай паглыбленай увагі з боку Службы знешняй выведкі Украіны да сітуацыі з мігрантамі на мяжы Беларусі з краінамі ЕС? Ці існуе верагоднасць нападу Расіі на краіны ЕС праз Сувалкскі калідор і ці варта па прыкладзе Дональда Туска сур’ёзна ставіцца да прагнозаў генерала NATO Алекса Грынкевіча? Як у ролі буферный краіны Орбан хацеў бы выкарыстоўваць Украіну, а Пуцін выкарыстоўвае — Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украіскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак

    43 phút
  5. Аляксандр Фрыдман. Сувалкскі калідор: Крэмль пачаў рыхтаваць расіян да новай вайны

    1 NGÀY TRƯỚC

    Аляксандр Фрыдман. Сувалкскі калідор: Крэмль пачаў рыхтаваць расіян да новай вайны

    Старшыня Марской калегіі і памочнік прэзідэнта РФ Мікалай Патрушаў нечакана ўбачыў пагрозу для Калінінграда і рашуча папярэдзіў патэнцыйных агрэсараў: “Любое ваеннае пасягальніцтва на Калінінградскую вобласць сустрэне імгненны і сакрушальны ўдар з прымяненнем усіх сіл і сродкаў, якія маюцца ў Расіі”… Хто плануе напад — Патрушаў не ўдакладніў. Але прычыну гэтага папярэджання эксперты бачаць у неабходнасці “прагрэць расійскую аўдыторыю” перад тым, як расійская армія (а можа і не толькі расійская) пачне “прабіваць” Сувалкскі калідор. Рабіць тое, пра што раней папярэджвалі заходнія ваенныя эксперты і вайскоўцы. Ці ўспрымаюць сур’ёзна ў Еўропе папярэджанні пра верагоднасць нападу Расіі на краіны ЕС і ці гатовыя ў Літве і Польшчы абараняць Сувалкскі калідор? Што будзе значыць такі напад з тэрыторыі Беларусі для нашай краіны і ці здольны Лукашэнка спыніць такое развіццё падзей? Як адрэагуюць лідары краін ЕС на папярэджанне Трампа пра шкоднасць ветракоў і небяспеку міграцыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    44 phút

Xếp Hạng & Nhận Xét

4
/5
7 Xếp hạng

Giới Thiệu

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Nội Dung Khác Của Euroradio

Có Thể Bạn Cũng Thích