euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Макс Шчур: не быць робатам і заставацца чалавекам — актуальная ідэя ў наш час

    53分钟前

    Макс Шчур: не быць робатам і заставацца чалавекам — актуальная ідэя ў наш час

    21 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, перакладчык Макс Шчур. Калі яшчэ да 2020 года пытанне “Ці сфармаваліся мы як нацыя?” мела права на існаванне, то тое, якія змены і трансфармацыі адбыліся з намі падчас тых падзеяў, паставіла кропку — беларусы канчаткова завяршылі сваё фармаванне як палітычная нацыя. 2020 год прымусіў нават тых, хто даўно забыўся, што ён беларус, актыўна ўключыцца ў беларускае жыццё. І цяпер мы мусім вярнуць сабе дзяржаву, каб наша палітычная нацыя змагла адбудаваць сабе сваю краіну, перакананы Макс Шчур. Пра тое, якое месца ў фармаванні ідэнтычнасці займае літаратура, ці здольныя літаратары сфармуляваца нацыянальную ідэю і якое значэнне мае мова ў гэтай справе, ці па-будысцку жадаць адпомсціць карнікам і як нам захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максам Шчурам.

    1 小时 7 分钟
  2. Зміцер Гурневіч. Дэпартацыі пасля выступу Каржа: дыяспара пад ціскам, палітвязні без надзеі?

    1天前

    Зміцер Гурневіч. Дэпартацыі пасля выступу Каржа: дыяспара пад ціскам, палітвязні без надзеі?

    Канцэрт Макса Каржа ў Варшаве меў стаць вялікай музычнай падзеяй, але ператварыўся ў гучны сацыяльна-палітычны скандал апошніх дзён. Масавыя затрыманні, рызыка дэпартацый, абразлівая сімволіка, праблемы з інтэграцыяй — усё гэта выклікала гарачыя дыскусіі ў Польшчы, Беларусі і Украіне. Для дыяспары гэта не проста “канфлікт вакол артыста”, а сур’ёзны выклік — як заставацца разам, не губляць салідарнасці і абараняць сваіх у складаных умовах? У той жа час унутры краіны за кратамі застаюцца тысячы палітычных зняволеных. І пытанне гучыць востра: як беларуская дыяспара можа сумяшчаць клопат пра сябе з барацьбой за тых, хто застаўся ў Беларусі? Ці ёсць у яе рэсурс і інструменты ўплываць на міжнародны парадак дня, каб тэма палітвязняў і будучыні Беларусі не знікла з сусветных навінаў? Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з журналістам Радыё Свабода Змітром Гурневічам.

    50 分钟
  3. Анатоль Лябедзька. Скандалы КР, новыя прызначэнні і геапалітыка

    1天前

    Анатоль Лябедзька. Скандалы КР, новыя прызначэнні і геапалітыка

    Што значыць для Беларусі сустрэча Дональда Трампа і пуціна на Алясцы? І як з гэтым звязаны нечаканы званок прэзідэнта ЗША Лукашэнку? Палітык Анатоль Лябедзька бачыць у гэтай гісторыі пазітыў і гатовы патлумачыць, у чым ён. Таксама пагаворым пра вынікі канферэнцыі "Новая Беларусь 2025". Мерапрыемства завершылася, але галоўнае пытанне застаецца адкрытым: што далей? Мы абмяркуем прапановы, агучаныя пад час форума — стварэнне дэпутацкіх групаў у мясцовых самакіраваннях, дамовы з нацыянальнымі парламентамі ды іншыя ідэі. Паглядзім, наколькі яны рэалістычныя і што можа стаць крокам да іх увасаблення. Таксама ў эфіры: чаму Каардынацыйная рада трапіла ў скандалы і дэмаршы, і што азначаюць новыя кадравыя прызначэнні — місія ва Украіне і прадстаўніца па эканоміцы і фінансах. Усё самае вострае і актуальнае — у размове з Анатолем Лябедзькам.

    51 分钟
  4. Аляксандра Філіпенка. Зяленскі сустрэнецца з Пуціным — канец вайне ва Украіне?

    2天前

    Аляксандра Філіпенка. Зяленскі сустрэнецца з Пуціным — канец вайне ва Украіне?

    “Я скончу вайну ва Украіне. Я ведаю, што раблю”, — так Дональд Трамп заявіў перад сустрэчай з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме. Ён падкрэсліў, што не збіраецца слухаць парады дыпламатаў, якія “гадамі працуюць над канфліктамі”. Падчас размовы палітык агучыў, што ЗША не падтрымліваюць ўступленне Украіны ў NATO. Але праанансаваў хуткую сустрэчу прэзідэнтаў Украіны і Расіі і паабяцаў гарантыі бяспекі. Ці адбудуцца перамовы і як яны дапамогуць скончыць вайну? Якую ролю ва ўсёй гэтай гісторыі адыгрывае Германія, якая ўжо агучыла магчымы тэрмін сустрэчы, і што на самой справе думаюць у Вашынгтоне? У эфіры Еўрарадыё амерыканістка Аляксандра Філіпенка растлумачыць, што стаіць за гучнымі заявамі Трампа, якія сцэнары могуць быць на стале і ці варта чакаць хуткага завяршэння вайны.

    38 分钟

评分及评论

4
共 5 分
7 个评分

关于

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

更多来自“Euroradio”的内容

你可能还喜欢