Кінашуфлядка

Трэці выпуск: Вечныя. Як можна заблытаць крытыкаў адным фільмам сусвету Marvel?

У гэтым выпуску Коля й Жэня стануць па розныя бакі, каб знайсці ісціну па сярэдзіне. Чаму адказваць за фільм запрасілі рэжысёрку фестывальнага кіно? Якія перакрыжаванні ў фільма з арыгінальным коміксам? Што важней: даць кожнаму персанажу дастаткова часу, ці выдзяляць кагосьці больш за астатніх? Адказы на гэтыя й шмат іншых пытанняў вы знойдзіце ў гэтым выпуску.

Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n

Група: t.me/kinasufladka

Музыка: @chistovmusic

Лога: @tatty_paints