Беларускія прадпрыемствы ўсё глыбей уцягваюцца ў расійскі ваенна-прамысловы комплекс праз пашырэнне супрацы. Зайшлі размовы нават наконт пабудовы ў Беларусі расійскага завода па вырабе беспілотнікаў з намерам вырабляць іх да 100 тысяч штук на год. Адначасова паглыбляецца ідэалагічная апрацоўка беларускай моладзі рускамірскімі наратывамі — школьнікам нават у лагерах адпачынку дэманструюць фільмы пра вайну ва Украіне аўтарства расійскіх прапагандыстаў. У дэмсілах свае складанасці, спрэчкі і скандалы, якія напярэдадні 5 гадавіны пратэстаў не дадаюць аптымізму ўсяму беларускаму грамадству. Чаму Лукашэнка ідзе на паглыбленне супрацы беларускіх прадпрыемстваў і расійскага ВПК і якія ёсць у гэтым пагрозы? Ці стала ўжо рускамірская ідэялогія асноўнай для беларускага рэжыму і як гэтаму можна супрацьстаяць? Што адбываецца ў дэмсілах і ці не час мяняць стратэгію на “перамоўную”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.
Thông Tin
- Chương trình
- Tần suấtHằng ngày
- Đã xuất bảnlúc 12:17 UTC 23 tháng 7, 2025
- Thời lượng44 phút
- Xếp hạngSạch