падзівіся!

Анастасія Сушнёва
падзівіся!

вітаю! Я Наста, а гэта - падкаст «Падзівіся!». Тут я дзялюся тым, што сама лічу цікавым: праца нашага мозгу й арганізму, досьледы ды асобы сусьвету нейрабіялёгіі ды псіхалёгіі, агляды кніг на сходныя тэмы. Карацей, падкаст пра тое, чаму нашае жыцьцё - гэта «ваў». Мэта праекта - рабіць прыгожы, якасны й цікавы навук-поп кантэнт. А атрымацца гэта, паважаныя слухачкі ды слухачы, можа толькі з Вашым удзелам: каментары, «зорачкі», рэпосты ды эмоцыі ад праслухоўваньня, якімі Вы вырашылі падзяліцца - ўсё гэта дапамагае падкасту рухацца наперад. тгк падкаста тут: https://t.me/padzivisja пачуемся!

  1. 2024. 03. 08.

    CRISP-Cas9 - «камень, нажніцы, папера» па-генетычнаму

    а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому перакуліла звычайнае ўспрыманьне геннага рэдагаваньня (эммм…тобок усё) наўпрост дагары нагамі. І водгукі гэтага грому яшчэ толькі пачынаюць рабіць свой унёсак у наша жыцьцё, бо… ёсьць усе правы меркаваць, што менавіта дзякуючы гэтаму адкрыцьцю нас чакаюць дзівосныя навіны з галін мэдыцыны, селячай гаспадаркі, біятэхналёгіі, ды й ня толькі. І гэты выпуск прысьвечаны менавіта сістэме CRISPR-Cas9. Не абяцаю біялягічнай дасканаласьці ў тлумачэньні ўсіх працэсаў і стабільнага стаяньня на адной тэме, але ж абяцаю, што будзе цікава. Прыемнага праслухоўваньня! п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска: - https://www.annualreviews.org/doi/abs/10.1146/annurev-biophys-062215-010822 - артыкул «CRISPR-Cas9 Structures and Mechanisms» - https://youtu.be/HANo__Z8K6s?si=BmcmHweyJieJsL0Y ТЭД - ток ад Джэніфер Даўдна «CRISPR’s Next Advance is Bigger Than You Think» - https://youtu.be/avM1Yg5oEu0?si=qw172GglwBnuEv0z таксама спіч ад Джэніфер Даўдна на тэму «CRISPR-Cas9 Editing and How it Works» - https://youtu.be/XtmbasGIhPw?si=igrdwjBhuCYGjFK1 лекцыя Максіма Франк-Камянецкага «Тэхналёгія рэдагаваньня генома CRISPR-Cas9» - https://cyberleninka.ru/article/n/rozalind-franklin-ledi-dnk/viewer - артыкул пра жыцьцё Разалінд Франклін п.п.с.: спасылачка на тгк падкаста https://t.me/padzivisja

    17분
  2. 2024. 02. 05.

    ПЯКЗ#4 - «Ахова ад цёмных мастацтваў» - А. Панчын

    А ці ведалі вы, што зданяў, тагасьветныя сілы, калясьмяротны вопыт, папулярнасьць гамэапатыі, астралёгіі, таро, выявы твараў там, дзе іх няма і ўвогуле ўсё, што падаецца нам магіяй, магчыма патлумачыць навукай? Дый да таго ж, без перабольшваньня, у ста адсодках выпадкаў. У Амэрыцы існуе фонд Джэймса Рэндзі, а ў Расіі – прэмія Гарры Гуддзіні і займаюцца яны тым, што выдаюць мільён даляраў альбо мільён рублёў кожнаму, хто, прайдучы праз разнастайныя праверкі, спраўдзіць свае магічныя здольнасьці. Вось толькі справа ў тым, што гэтых грошай да сёньня так яшчэ ніхто і не атрымаў. Бо ўсі магічныя здольнасьці пасьля ўважлівага назіраньня аказваліся не такімі ўжо і магічнымі. Гэты выпуск прысьвечаны кнізе Аляксандра Панчына «Ахова ад цёмных мастацтваў». Я паспрабавала распавясьці пра кнігу такім чынам, каб перадаць яе настрой і агульныя матывы. І яшчэ, безумоўна, так, каб выпуск было цікава слухаць як самастойны аповед. Прыемнага праслухоўваньня! п.с.: буду вельмі ўдзячная зваротнай сувязі!! п.п.с.: тг-канал падкаста тут - https://t.me/padzivisja

    9분
  3. 2024. 01. 08.

    што такое апафенія і чаму мы верым у дзіўныя рэчы

    Гэты выпуск прысьвечаны апафеніі - нашай здольнасьці ствараць штучныя сувязі паміж аніяк не зьвязанымі рачыма. Вельмі спадзяюся, што ў мяне атрымалася зрабіць яго цікавым п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска: - кніга Аляксандра Панчына “Абарона ад цёмных мастацтваў” - кніга Аляксандры Архіпавай і Ганны Кірзюк “Небясьпечныя савецкія рэчы. Гарадскія легенды і жахі ў СССР” - https://onlinelibrary.wiley.com/doi/abs/10.1002/acp.2874 - артыкул на тэму таго, што вернікі і прыхільнікі паранармальнага часьцей за нявернікаў і ськептыкаў знаходзяць твары там, дзе йіх няма - https://www.asatonline.org/wp-content/uploads/NewsletterIssues/spring2003.pdf - артыкул пра тое, чаму разумныя людзі вераць у дзіўныя рэчы - http://news.bbc.co.uk/2/hi/4034787.stm - навіна пра сэндвіч з тварам Дзевы Марыі - https://youtu.be/sHCHEykUxP4?si=pOR_Jt8F-HydVMff - ролік пра тое, чаму таемныя супадзеньні не такія і таемныя - https://youtu.be/cx2ZWnaTVWQ?si=82p7zYj1IHnA-A4M - ролік пра магічнае мысьленьне п.п.с.: мне заўсёды вельмі-вельмі цікава бачыць зваротную сувязь! Таму, калі ў вас з’явіцца жаданьне падзяліцца са мной сваімі эмоцыямі пасьля праслухоўваньня - памятайце, што я толькі за. Зрабіць гэта магчыма, напрыклад, у тгк падкаста https://t.me/padzivisja , альбо напісаць мне асабіста (спасылка ў апісаньні да тгк падкаста) ну й, пачуемся!

    14분
  4. 2023. 12. 18.

    ПЯКЗ#3 - Свабоды волі не існуе? - Р. Сапольскі «Біялёгія дабра й зла»

    Гэты выпуск з рубрыцы ПЯКЗ (Падзівіся, Якую Кнігу Знайшла). У ёй я распавядаю пра навукпоп літаратуру такім чынам, каб максімальна дакладна передаць (окей, наўпрост спрабую зрабіць гэта больш-менш дакладна) вайб нейкай кнігі. Так вось, што вы думаеце наконт свабоды волі? Тыпу, як вам падаецца, якое месца яна займае ў вашым жыцьці? Наколькі сьвядома тое, што вы робіце? Роберт Сапольскі вось, напрыклад, ліча, што свабоды волі не існуе. Што ўвогуле няма такой рэчы. І што «нашасьці» ў нашых дзеяньнях далёк ня так шмат, як мы звыклі лічыць. Эмммм, гучыць даволі нязручна, так? Не бяруся гаворыць, што пасьля праслуху гэтага выпуску вы будзеце мець нейкае больш-менш уразумелае меркаваньне на тэму таго, ці ёсьць свабода волі, ці яе няма, альбо што ўвогуле колькасьць вашых пытаньняў да гэтай тэмы хоць крыху зьменьшыцца (адназначны спойлер: іх зробіцца толькі больш), але ж бяз разважаньняў вы сто адсодкаў не застанецеся. Зацікавіла?) Тады націскайце на кнопку «плэй» і слухайце з задавальненнем! п.с.: тгк падкаста тут: https://t.me/padzivisja п.п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска: - «Біялёгія дабра й зла» Р. Сапольскі - https://youtu.be/nhvAAvwS-UA?si=yNYyCQTgHDc8yZOE - інтэрв’ю Верт Дайдэр з Сапольскі: Justice and morality in the absence of a free will

    14분
  5. 2023. 12. 04.

    Мы і Яны - чаму ў талерантнасьці да нас шмат пытаньняў?

    гэты выпуск прысьвечаны тэме «Мы» і «Яны», «Свае» і «Чужыя». Насамрэч, атрымалася крыху дэпрэсіўненька, але ж… Я паспрабавала (наколькі гэта ўвогуле магчыма за трынаццаць хьвілін) растлумачыць пра што ўвогуле гэтая тэма і як гэтыя дзьве суполкі: суполка «Мы» й суполка «Яны» ўспрымаюцца нашым мозгам. прыемнага праслухоўваньня! п.с.: падчас стварэньня гэтага выпуска я карысталася: * Their pain is not our pain: Brain and autonomic correlates of empathic resonance with the pain of same and different race individuals - артыкул наконт успрыяцьця болю йіншага чалавека (эксперымент з макетамі рук рознага колеру скуры) * Putting race in context: social class modulates processing of race in the ventromedial prefrontal cortex and amygdala - PMC - артыкул з амігдалай і вентрамедыяльным прэфрантальным кортэксам у галоўных ролях * кніга Роберта Сапольскі «Біялёгія дабра і зла» * https://youtu.be/7q9eVyQzSqA?si=-1iAPLjwwBsvC7Uo - інтэрв’ю Ірыны Шыхман на тэму Руанды * https://dash.harvard.edu/bitstream/handle/1/37366279/257.pdf?sequence=1&isAllowed=y - Propaganda and Conflict: Theory and Evidence from the Rwandan Genocide - артыкул на тэму прапаганды ў кантэксьце Руанды п.п.с.: спасылачка на тгк падкаста: https://t.me/padzivisja

    14분
  6. 2023. 10. 09.

    як котачкі кіруюць сусьветам - таксаплязмоз

    а вы калісьці зважалі, як шмат катоў вас атачае? Котачкі літаральна паўсюль! І дамашнія жывёлы котачкі, і на шкарпэтках ды цішотках котачкі, і ў шматлікіх прымаўках ды прыказках, зноў ж такі, котачкі. Напэўна, такая папулярнасьць гэтых жывёлінак аб чымсьці пра нас як пра супольнасьць ды гаворыць. Котачкі сапраўды падабаюцца неверагоднай колькасьці людзей… ці…мабыць нам проста падаецца, што любіць котачак - наш сьвядомы выбар? Насамрэч, ёсьць у гэтым дзель праўды. А каб даведацца чаму - націскайце на кнопку «плэй» ды слухайце новы выпуск падкаста, прысьвечаны котачкам ды таксаплазме п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска: * https://rdcu.be/dn1Qn - Attias, M., Teixeira, D.E., Benchimol, M. et al. The life-cycle of Toxoplasma gondii reviewed using animations - артыкул прысьвечаны жыцьцёваму цыклу таксаплазмы * https://www.youtube.com/trends/articles/international-cat-day-2022/ - The year In Cats, So Far… - артыкул ад Юцьюба зь аналітыкай колькасьці відэа пра котачак (і з самымі папулярнымі відэа) за 2022-гі год * https://youtu.be/FNm_MjrIUAI?si=pCwXh9OglkPnRHOt - відэа на тэму таксаплязмоза: "Toxoplasmosis: How Paradites In Your Cat Can Infect Your Brain" * https://journals.plos.org/plospathogens/article?id=10.1371%2Fjournal.ppat.1003051#s3 - GABAergic Signaling Is Linked to a Hypermigratory Phenotype in Dendritic Cells Infected by Toxoplasma gondii - артыкул, прысьвечаны ўплыву таксаплязмоза на працу ГААК-сігналізацыі * “Токсоплазма и другие паразиты” - выпуск расейскамоўнага падкста “Микромир” пра таксаплязмоз і іншыя паразітычныя захворваньні * https://doi.org/10.1093/schbul/sbm008 - Vern B. Carruthers, Yasuhiro Suzuki, Effects of Toxoplasma gondii Infection on the Brain, Schizophrenia Bulletin - артыкул пра ўплыў таксаплазмы на мозг (у кантэксце псіхалягічных захворваньняў) п.п.с.: спасылачка на тгк падкаста - https://t.me/padzivisja

    12분
  7. 2023. 09. 25.

    ПЯКЗ#2 - Ася Казанцава «Мозг матэрыялен»

    Гэты выпуск прысьвечаны кнізе Асі Казанцавай «Мозг матэрыялен». І асноўную яго частку складае ўрывак з кнігі, у якім ідзе гаворка пра адзін з самых распаўсюджаных міфаў пра мозг - міф пра тое, што правае полушар’е - крэятыўнае, а левае - лягічнае. Што ж ня так з гэтым сьцверджаньнем? Націскайце на кнопку «плэй» і даведвайцеся! А пасьля праслухоўваньня не забывайцеся на тое, каб пакінуць свае думкі наконт выпуска. Мне будзе вельмі-вельмі прыемна бачыць вашу зваротную сувязь) п.с.: спасылачка на тгк падкаста - https://t.me/padzivisja п.п.с.: ПЯКЗ (Падзівіся, Якую Кнігу Знайшла) - гэта рубрыка падкаста, прысьвечаная агляду навукова-папулярнай літаратуры. І гэта - яе другі выпуск)) Рубрыка гэта новая, таму мне будзе неверагодна цікава даведацца пра вашыя пачуцьці паслья праслухоўваньня. Мабыць у вас ёсьць нейкія прапановы, пажаданьні, ці заўвагі? Мабыць у аглядзе кніг вы б жадалі бачыць яшчэ штосьці пэўнае, чаго зараз няма? Калі ласанька, падзяліцеся вашымі думкамі ці ў каменіарах на пляцоўцы, ці ў тэлеграм-канале ці, нават, напішыце мне асобна, спасылачка ёсьць у апісаньні да тэлеграм-канала падкаста. Дзякую!! Ну й пачуемся)

    16분

소개

вітаю! Я Наста, а гэта - падкаст «Падзівіся!». Тут я дзялюся тым, што сама лічу цікавым: праца нашага мозгу й арганізму, досьледы ды асобы сусьвету нейрабіялёгіі ды псіхалёгіі, агляды кніг на сходныя тэмы. Карацей, падкаст пра тое, чаму нашае жыцьцё - гэта «ваў». Мэта праекта - рабіць прыгожы, якасны й цікавы навук-поп кантэнт. А атрымацца гэта, паважаныя слухачкі ды слухачы, можа толькі з Вашым удзелам: каментары, «зорачкі», рэпосты ды эмоцыі ад праслухоўваньня, якімі Вы вырашылі падзяліцца - ўсё гэта дапамагае падкасту рухацца наперад. тгк падкаста тут: https://t.me/padzivisja пачуемся!

무삭제판 에피소드를 청취하려면 로그인하십시오.

이 프로그램의 최신 정보 받기

프로그램을 팔로우하고, 에피소드를 저장하고, 최신 소식을 받아보려면 로그인하거나 가입하십시오.

국가 또는 지역 선택

아프리카, 중동 및 인도

아시아 태평양

유럽

라틴 아메리카 및 카리브해

미국 및 캐나다