
Подых навальніцы
Чытач знаёміцца з другой часткай «Палескай хронікі» Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі — Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, «бальшавіком з чалавечым тварам» Апейкам. З’яўляюцца і новыя — зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што — ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні… Чытае Валер Будзевіч
簡介
資訊
- 頻道
- 創作者Іван Мележ
- 集數18
- 年齡分級兒少適宜
- 版權© All rights reserved
- 節目網站