PALATNO — падкасты пра беларускую супольнасць

Шпіёнаманія: як БССР і Польшча змагаліся на мяжы

У 1925 годзе савецкія чэкісты выкрываюць шпіёнскую сетку, якая працуе проста з польскага консульства. Тайныя сустрэчы, перадача сакрэтнай інфармацыі, каханне са шпіёнкай, прагаворанай да расстрэлу.

Усё гэта магло быць шпіёнскім раманам, а стала адным са шматлікіх гучных крымінальных працэсаў сярэдзіны 20-х у БССР. У гэтым выпуску мы раскажам, як савецкая ўлада шукала шпіёнаў і як з імі распраўлялася.