падзівіся!

як кіраваць сьвядомасьцю? - вопыт Хасэ Дэльгада

Жыў-быў аднойчы чалавек. Нарадзіўся ён сто восем гадоў таму, пражыў вельмі цікавае і доўгае жыцьцё. Як вы лічыце, чым ён займаўся ў шасьцідзясятыя гады папярэднняга стагоддзя? Быў камінарам, чытаў часопісы, лавіў рыбу побач з морам?Не. Ён займаўся …эммммм… эксперыментамі па кантролю сьвядомасьці. Ды й больш за тое, сапраўды пасьпяхова. Гэта вам не жартачкі. Калі вы яшчэ не націснулі на кнопку “плэй”, то я вас не разумею. Але гавору апошнюю рэч. Тэхналёгіі гэтага чалавека шырока выкарыстоўваюцца сёньня. Так-так. Каб даведацца больш, слухайце новы выпуск, я вельмі спадзяюся, што вам спадабаецца. А пасьля праслухаўваньня не забывайце пакінуць свае думкі! Напрыклад, у тэлеграм-канале падкаста па гэтай спасылачцы: https://t.me/padzivisja п. с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска: - артыкул-абагульненьне тэкста Дэльгада з энцыклапедыі The Missing Manuscript of Dr. Jose Delgado’s Radio Controlled Bulls - PMC - кніга Асі Казанцавай “Мозг матэрыялен” - відэа (!) https://youtu.be/eK2Hopm5s_c?si=7V4A2KI6Ab5x_1V3