euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Роза Турарбекава. Трамп і Лукашэнка: нечаканы званок у цэнтры глабальнай дыпламатыі.

    قبل ساعة واحدة

    Роза Турарбекава. Трамп і Лукашэнка: нечаканы званок у цэнтры глабальнай дыпламатыі.

    15 жніўня Дональд Трамп патэлефанаваў Лукашэнку і падзякаваў за вызваленне 16 палітвязняў, а таксама абмеркаваў з ім магчымасць вызвалення яшчэ 1300 зняволенных і будучыя перамовы з Пуціным на Алясцы. Пазней, каментуючы вынікі дыялогу, амерыканскі прэзідэнт назваў кіраўніка Беларусі “глыбока паважаным”, а размову з ім — “цудоўнай”. Такія “рэверансы” гучаць дзіўна, улічваючы, што ў 2020 годзе (падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа) ЗША не прызналі Лукашэнку легітымным прэзідэнтам. Тым не менш, размова адбылася — напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў ЗША і Расіі Беларусь апынулася ў цэнтры міжнародных інтарэсаў, дзе гуманітарныя і палітычныя аспекты пераплятаюцца з геапалітычнымі гульнямі. Пра тое, што азначаюць апошнія перамовы для рэгіёну, палітвязняў і будучыні міру ва Украіне, размаўляем на Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.

    ٤٧ من الدقائق
  2. Graj-2025: ад Naviband і Крамбамбулі да :B:N: і Sw@da x Niczos

    قبل يومين

    Graj-2025: ад Naviband і Крамбамбулі да :B:N: і Sw@da x Niczos

    5 верасня варшаўская Progresja ператворыцца ў эпіцэнтр беларускай музыкі. Бо менавіта там сёлета адбудзецца чацвёрты фестываль Graj, які збярэ нашых улюбёных выканаўцаў: Naviband, Крамбамбуля, Петля Пристрастия, Biaz Nazvy (:B:N:). Але гэта яшчэ не ўсё! Спецыяльны госць — падляскі дуэт Sw@da x Niczos. Карацей, гарантавана будзе горача. Ці не змянілася з часам ідэя фэста і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і да сёння даводзіцца) сутыкацца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Чым адметны сёлетні фэст і якія сюрпрызы рыхтуюць наведвальнікам арганізатары і музыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмен гуртоў Volski і Крамбамбуля Лявон Вольскі

    ٤٥ من الدقائق
  3. Антон Пянькоўскі. Чаго чакаць Беларусі ад перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы

    قبل يومين

    Антон Пянькоўскі. Чаго чакаць Беларусі ад перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы

    Чаканні ад сустрэчы Трампа з Пуцінам у розных экспертаў дыяметральна супрацьлеглыя: адны перакананыя, што Трамп здолее прымусіць Пуціна да спынення агню і пачатку трохбаковых перамоў з удзелам Зяленскага (а магчыма, і прадстаўнікоў ЕС), іншыя лічаць, што Пуцін ізноў “перайграе” Трампа. За ўсімі гэтымі сапраўды важнымі для рэгіянальнай бяспекі падзеямі на задні план адыйшлі як тэма вызвалення беларускіх палітвязняў праз перамовы Мінска з Вашынгтонам, так і тэма Беларусі ўвогуле. Ці варта чакаць прарыву ад перамоваў на Алясцы і што на гэты конт мяркуюць у Белым доме? Як перамовы па спыненні вайны ва Украіне ўплываюць на беларускі перамоўны трэк з Вашынгтонам? Ці можа быць падтрыманая ў Белым доме ідэя беларускіх дэмсіл наконт правядзення круглага стала з рэжымам і ці ёсць у дэмсіл стратэгія адносна ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі

    ٤٨ من الدقائق
  4. Хрысціна Дарапей. Пра нямецкія гумвізы, культурніцкую дыпламатыю і Мюнхенскі фэст

    قبل ٣ أيام

    Хрысціна Дарапей. Пра нямецкія гумвізы, культурніцкую дыпламатыю і Мюнхенскі фэст

    На фоне пагаршэння сітуацыі з міграцыйным заканадаўствам у шэрагу краін Еўрасаюза і ЗША рашэнне Германіі прыпыніць выдачу гуманітарных віз выглядае не больш, чым непрыемным момантам. Але насамрэч ён можа мець непрыемныя, а часам і катастрафічныя наступствы для беларусаў, якія шукаюць магчымасці выехаць з краіны з-за пераследу. Але насуперак усім гэтым пагаршэнням беларусы не апускаюць рукі і працягваюць рабіць сваю беларускую справу: праз прасоўванне нашых інтарэсаў, праз культурніцкую дыпламатыю. Што стала нагодай для такога рашэння ўладаў Германіі наконт гумвіз і якіх “сюрпрызаў” чакаць далей? Як за пяць гадоў у эміграцыі змяніўся стан культуры і культурніцкага менеджэменту і ці ёсць чым хваліцца? Ці адбудзецца сёлета на мюнхеншчыне ІV беларуска-нямецкі фэстываль культуры Minsk x Minga і з якой праграмай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца Універсітэту Пасаў (The University of Passau) Хрысціна Дарапей

    ٤٨ من الدقائق
  5. Аліса Рыжычэнка. (Не)спекулятыўная інфляцыя: чаму кошты на прадукты не слухаюцца чыноўнікаў

    قبل ٣ أيام

    Аліса Рыжычэнка. (Не)спекулятыўная інфляцыя: чаму кошты на прадукты не слухаюцца чыноўнікаў

    “Прадуктовая” інфляцыя пабіла ўсе прагнозныя паказчыкі і выскачыла ў ліпені за 11%. Для тых, каму гэтая фраза ні пра што не кажа, можна патлумачыць проста: цэны на прадукты імчаць наперад, як хуткасны цягнік. Але, калі верыць кіраўніку Нацбанка Галоўчанка, то нічога страшнага няма, кошты “не разганяюцца”, а інфляцыя “не носіць спекулятыўны характар”. Што б гэта ні азначала, але відаць яно мусіла супакоіць беларусаў. Толькі не вельмі атрымліваецца. Бо нават калі ў краму не хадзіць і не палохацца коштамі, то можна паспрабаваць набыць сабе жыллё… Што “разганяе” інфляцыю і чаго чакаць бліжэйшым часам? Навошта Зянковіч вырашыў распачынаць гэтую справу і ці не асцерагаецца помсты з боку рэжыма? Чаму так рэзка падаражэў квадратны метр жылля і як хутка рэжым нацыяналізуе камерцыйныя банкі? Што адбываецца на рынку валют і як на курс долара можа паўплываць вынік сустрэчы Трампа і Пуціна? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.

    ٥٢ من الدقائق

التقييمات والمراجعات

٤
من ٥
‫٧ من التقييمات‬

حول

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

المزيد من Euroradio

قد يعجبك أيضًا