euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Юрась Зянковіч. Засудзіць Лукашэнку: ці атрымаецца гэта ў экс-палітвязня Зянковіча

    HACE 24 MIN

    Юрась Зянковіч. Засудзіць Лукашэнку: ці атрымаецца гэта ў экс-палітвязня Зянковіча

    мя колішняга сябра Партыі БНФ Юрася Зянковіча стала шырока вядома ў 2021 годзе, калі яго выкралі супрацоўнікі КДБ у Маскве і даставілі ў Мінск. Яго, разам з Аляксандрам Фядутам і Рыгорам Кастусёвым, абвінавацілі ў “змове” і асудзілі на 13 гадоў турмы. Але ў выніку дамоўленасцяў з ЗША вымушаныя былі вызваліць праз 4 гады і 20 дзён. Зянковіч вярнуўся ў Злучаныя Штаты Амерыкі, грамадзянінам якіх ён з’яўляецца, але вырашыў пакараць тых, з-за каго ён страціў 4 гады жыцця. Якія існуюць юрыдычныя магчымасці прыцягнуць да адказнасці лукашэнкаўскія спецслужбы і ці рэальна гэта насамрэч? Навошта Зянковіч вырашыў распачынаць гэтую справу і ці не асцерагаецца помсты з боку рэжыма? Якія высновы зрабіў са свайго зняволення і ці верыць у магчымасць дыялогу з Лукашэнкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з былым палітвязнем, адвакатам, палітычным і грамадскім дзеячам Юрасём Зянковічам

    56 min
  2. Арцём Брухан: жыць у вольнай і незалежнай краіне без вайны — мая ідэя

    HACE 25 MIN

    Арцём Брухан: жыць у вольнай і незалежнай краіне без вайны — мая ідэя

    14 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан. Беларус з бел-чырвона-белым сцягам і беларус са сцягам чырвона-зялёным — абодва лічаць сябе беларусамі. Такім чынам, беларуская свядомасць у нас ужо ёсць. Іншая справа, што грунтуецца яна на розных падмурках. Але кожны з гэтых беларусаў хоча жыць сам і каб дзеці яго жылі ў сваёй дзяржаве, усе яны хочуць, каб гэтая дзяржава квітнела, каб не было вайны. І некалі мы здолеем паразумецца і жыць з рознымі меркаваннямі, але ў адзінай і сваёй краіне, перакананы Арцём Брухан. Пра тое, чаму так і не была сфармуляваная нацыянальная ідэя на дзяржаўным узроўні пры Лукашэнку, як нам захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі і ці будзе роў з кракадзіламі на мяжы з Расіяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Арцёмам Бруханам.

    1 h y 7 min
  3. Андрэй Махоўскі. Як свінні Лукашэнку свінню падклалі і што наступнае знікне з крамаў

    HACE 1 DÍA

    Андрэй Махоўскі. Як свінні Лукашэнку свінню падклалі і што наступнае знікне з крамаў

    Толькі ўзяўся за яйца — адразу малако прапала!” Бессмяротны афарызм аўтарства “крэпкага хазяйственніка” Лукашэнкі. Але насамрэч гэта не проста афарызм, а дакладнае апісанне ўсёй эканамічнай мадэлі, гэтым самым Лукашэнкам пабудаваный па лекалах любімага ім СССР. Апошні прыклад — сітуацыя са свінінай, якая раптоўна знікла ў Беларусі і якую давялося ў рэкорднай колькасці набываць у Расіі. І гэта ў памяці яшчэ сітуацыя з бульбай, якая таксама раптоўна знікла з паліц беларускіх крамаў вясной. Куды зніклі спачатку свінні з айчынных свінафермаў, а следам і свініна з беларускіх крамаў? Што адбываецца з інфляцыяй і як гэта адбіваецца на дабрабыце шараговых беларусаў? Як узнік рэкодны дэфіцыт у расійскім бюджэце і якое дачыненне гэта мае да Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.

    45 min
  4. Віталь Цыганкоў. Ці дапаможа Трамп вызваліць палітвязняў і на якіх умовах гэта магчыма

    HACE 2 DÍAS

    Віталь Цыганкоў. Ці дапаможа Трамп вызваліць палітвязняў і на якіх умовах гэта магчыма

    Тэма дыялогу апазіцыі і рэжыму Лукашэнкі, хай сабе гэта і не называлі дыялогам нацыянальным, узнікала ў беларускім асяродку як найменей некалькі разоў. А колькі разоў гучалі словы пра неабходнасць праз перамовы з рэжымам вызваляць палітвязняў — і падлічыць складана. Але вера, што гэтыя ідэі ў выпадку з Лукашэнкам спрацуюць, не знікае з часам. Ці вяртаецца з прыходам у палітыку новых людзей. Якія альбо не ведаюць гісторыю палітычных пераследаў у Беларусі, альбо проста перакананыя, што ў іх атрымаецца лепш. Асабліва калі адчуваюць, што на іх баку падтрымка Вашынгтона, Брусэля ці агульнай палітычнай сітуацыі ў рэгіёне… Ці зацікаўлены Захад у гандлі з Лукашэнкам за палітвязняў і ці рэальна такім чынам вызваліць усіх палітвязняў? Ці сапраўды патрэба нацыянальнага дыялога набыла сваю актуальнасць і ці пойдзе на яго рэжым? Якія ўражанні засталіся ад Канферэнцыі і ці не прыйшоў час дэмсілам задумацца пра змену стратэгіі і перамовы з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

    49 min
  5. Аляксандра Мамаева. Ці здольныя дэмсілы праз ПАСЕ ўплываць на палітыку Еўрасаюза

    HACE 2 DÍAS

    Аляксандра Мамаева. Ці здольныя дэмсілы праз ПАСЕ ўплываць на палітыку Еўрасаюза

    Паступова, але нязменна міграцыйная палітыка ў краінах Еўрасаюзу змяняецца не ў лепшы бок для мігрантаў. Адпаведна, з новымі выклікамі і складанасцямі сутыкаюцца і беларусы. Нават у выпадках, калі яны былі вымушаныя выехаць з Беларусі ў выніку палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі і маюць таму падцверджанне. Таму надзвычай важнымі з’яўляюцца людзі, структуры і ініцыятывы, якія дапамагаюць суайчыннікам вырашыць пытанні з легалізацыяй і ўсім астатнім. Тут можна ўзгадваць і Офіс Ціханоўскай, і Аб’яднаны пераходны кабінет, і нават КР. Але часцей бяруць на сябе цяжар дапамогі Народныя амбасады. Ці атрымліваецца ў Народных амбасад не толькі адвакатаваць інтарэсы беларусаў у сваіх краінах, але і дапамагаць з легалізацыяй ды іншымі праблемамі? Якія задачы вырашае дэлегацыя дэмсіл у ПАСЕ і ці ёсць практычная карысць ад працы гэтай дэлегацыі? Якія ўражанні засталіся ад Канферэнцыі і ці не прыйшоў час дэмсілам задумацца пра змену стратэгіі і перамовы з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, каардынатарка Народных амбасад Беларусі, актывістка беларускай дыяспары Славеніі Аляксандра Мамаева.

    51 min
  6. Аляксандр Мілінкевіч. Пра гандаль палітвязнямі, транзіт улады і "лукашызацыю" апазіцыі

    HACE 2 DÍAS

    Аляксандр Мілінкевіч. Пра гандаль палітвязнямі, транзіт улады і "лукашызацыю" апазіцыі

    Фактычна кожная наступная пасля 1994 года электаральная кампанія па выбарах прэзідэнта Беларусі завяршалася фальсіфікацыямі, затрыманнямі кандыдатаў у прэзідэнты, разгонам пратэстных акцый і з’яўленнем у краіне палітвязняў. Што аўтаматычна прыводзіла да пахаладання адносінаў з Захадам і ўвядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Але праз пэўны час пачынаўся дыялог з Мінскам, які звычайна завяршаўся “гандлёвым пагадненнем” — палітвязні ў абмен на замарозку санкцый. І адліга ў адносінах з Захадам. На кароткі, звычайна, перыяд да наступных выбараў. Але пасля 2020 звычайны працэс пайшоў не па плане. Хоць размовы пра неабходнасць дамаўляцца (таргавацца) з рэжымам гучаць усё грамчэй апошнім часам. Што пасля выбараў і звыклых паслявыбарчах рэпрэсій пайшло не так і чаму пацяплення адносінаў пасля 2020 года мы так і не дачакаліся? Што перашкаджае Захаду пачаць перамовы з Лукашэнкам і ці атрымалася з дапамогай санкцый вызваліць палітвязняў? Ці існуе сапраўдная верагоднасць спынення рэпрэсій і ці можна верыць слову Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

    54 min

Calificaciones y reseñas

4
de 5
7 calificaciones

Acerca de

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Más de Euroradio

También te podría interesar