Прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава была затрыманая 7 верасня 2020 года і асуджаная на 11 гадоў зняволення. Практычна палову з тых 5 гадоў, якія Марыя знаходзіцца за кратамі, яе трымаюць ў стане інкамунікада. Яе паплечнікі, якія застаюцца на волі, выступаюць за змену стратэгіі дэмсіл і пачатак перамоў з рэжымам Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў. І крытычна ставяцца да ідэі люстрацыі, з якой выступае найперш Офіс Святланы Ціханоўскай. Чым кіравалася Калеснікава, разрываючы свой пашпарт на мяжы, і што вядома пра яе стан? Ці здольныя дэмсілы паўплываць на вызваленне Лукашэнкам палітвязняў і як пачаць перамовы з тым, хто ніякіх перамоў з табой не жадае? Чаму Краўцоў крытыкуе праект закона аб люстрацыі і ці верыць у прымірэнне па прынцыпе “забыцца пра ўсё і прабачыць”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.
정보
- 프로그램
- 주기매일 업데이트
- 발행일2025년 9월 9일 오후 12:13 UTC
- 길이1시간 2분
- 등급전체 연령 사용가