euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр Фрыдман. Ці атрымаецца ў ганцоў Лукашэнкі дагрукацца да еўрапейскіх палітыкаў

    -1 H

    Аляксандр Фрыдман. Ці атрымаецца ў ганцоў Лукашэнкі дагрукацца да еўрапейскіх палітыкаў

    Выданне Berliner Zeitung днямі надрукавала артыкул экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Дзмітрыева, які заклікаае еўрапецаў да перамоваў з Лукашэнкам. І наракае на санкцыі, якія шкодзяць выключна шараговым беларусам. Не спыняе распавядаць на любых магчымых замежных пляцоўках пра “бязлітасныя і безсэнсоўныя еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да Беларусі” і былы лідар кагорты “маладых ваўкоў Макея” Яўген Прэйгерман. Усё часцей ля дзвярэй розных еўрапейскіх структур сустракаюць рэжымных ганцоў з Мінска. Адначасова ўсё больш аргрэсіўна раводзяць сябе тыя мігранты, якія імкнуцца патрапіць ў ЕС з тэрыторыі Беларусі. Чым выкліканая цікавасць нямецкіх (і не толькі) СМІ да спікераў, якія агучваюць пра-лукашэнкаўскія наратывы і наколькі гэтыя публікацыі сапраўды заўважныя? Чаго з дапамогай публікацый імкнецца дасягнуць рэжым Лукашэнкі і ці гатовая Еўропа далучыцца да амерыканскага трэку перамоў з Мінскам? Што стаіць за зменамі беларускага заканадаўства датычна ваеннага становішча? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

    48 min
  2. Вольга Зазулінская. Ад дапамогі палітвязням да пенсій, адукацыі і рэабілітацыі

    -2 H

    Вольга Зазулінская. Ад дапамогі палітвязням да пенсій, адукацыі і рэабілітацыі

    Нядаўнія непаразуменні і скандалы, звязаныя альбо з дзейнасцю пэўных гуманітарных фондаў, альбо з паводзінамі асобных іх кіраўнікоў, моцна ўдарылі па іміджу як гэтых канкрэтных фондаў, так і ўсяго руху гуманітарнай дапамогі. І хоць “унутраная кухня” гуманітарных фондаў не сфера наўпроставай адказанасці прадстаўніцы па сацыяльнай палітыкі АПК, але цяжкасці і складанасці для працы і тут гэтыя скандалы стварылі. Як, прынамсі, і на імідж усіх дэмсіл паўплывалі. Як сітуацыі, звязаныя з фондамі BYSOL i ByHelp, паўплывалі на дзейнасць прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы і ці атрымліваецца іх выправіць? Якія сацыяльныя пытанні на сёння найбольш балючыя для беларусаў у эміграцыі і ці ёсць інструменты для іх вырашэння? Дзе знайсці сродкі на рэабілітацыю беларускіх добраахвотнікаў і ці існуюць праграмы дапамогі беларусам у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Абя’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская

    45 min
  3. Ігар Карней: тры складнікі маёй ідэі — гісторыя, годнасць і салідарнасць

    -2 H

    Ігар Карней: тры складнікі маёй ідэі — гісторыя, годнасць і салідарнасць

    7 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, журналіст Ігар Карней. Толькі веданне гісторыі і сваёй краіны, і свайго народу, і свайго роду дасць нам падмурак для самапавагі. Бо без гэта пачуцця немагчыма пабудаваць сваю дзяржаву. А без сваёй нацыянальнай дзяржавы у нас, як нацыі, не будзе будучыні. Як бы мы сёння ні казалі пра глабалізацыю і сусвет без межаў. Бо сусвет любіць разнастайнасць. А яна ў нашай нацыянальнай адметнасці — у мове, культуры, традыцях і нашай гісторыі, перакананы Ігар Карней. Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю ідэнтычнасць у любых самых неспрыяльных умовах, ці здольныя мы да нацыянальнага прымірэння і ці ці патрэбны нам будзе пасля перамогі агульнанайцыянальны сеанс псіхатэрапіі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Карнеем.

    1 h 2 min
  4. Вадзім Пракоп'еў. Круглы стол: ці магчымы ён і пры чым тут Трамп, вайна і палітвязні

    -23 H

    Вадзім Пракоп'еў. Круглы стол: ці магчымы ён і пры чым тут Трамп, вайна і палітвязні

    Прапанова аб “круглым стале” з рэжымам Лукашэнкі, якую агучыў дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі прадстаўніку адміністрацыі Трампа падчас свайго візіта ў Вашынгтон, выклікала шмат крытыкі. З розных бакоў. І ў тым ліку ад прыхільнікаў перамоў з рэжымам. Пачалі нават казаць, што гэтая ідэя ставіць пад пагрозы перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам і, як вынік, новыя вызваленні палітвязняў. Што ў прапанове “круглага стала” непрыймальнае для Пракоп’ева і якія пагрозы ён бачыць у самой гэтай ідэі? Чым быў выкліканы ліст фракцыі “Беларусы” да Святланы Ціханоўскай напярэдадні Канферэнцыі “Новая Беларусь” і чаму менавіта цяпер фракцыя вырашыла праявіць хоць нейкую актыўнасць? Ці варта разлічваць на станоўчы вынік ад візіту Сяргея Ціханоўскага ў ЗША і Канаду і якая роля ў гэтым праекце выпала Пракоп’еву? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.

    1 h 5 min
  5. Рыгор Ніжнікаў. Як у Еўропе і ЗША зменіцца стаўленне да дэмсіл пасля 9 жніўня

    -23 H

    Рыгор Ніжнікаў. Як у Еўропе і ЗША зменіцца стаўленне да дэмсіл пасля 9 жніўня

    Напярэдадні 5 гадавіны выбараў 2020 года шмат развагаў пра тое, што электаральны цыкл скончыцца і ў вачах заходняга свету Ціханоўская больш не будзе мець ніякай легітымнасці. А ў сітуацыі, калі стаўленне да мігрантаў як у краінах ЕС, так і ў ЗША пагаршаецца, пытанне лабіявання і адстойвання інтарэсаў беларусаў становіцца надзвычай актуальным. Да ўсяго, з усіх бакоў гучаць папярэджанні пра імаверны ваенны канфлікт з Расіяй. Што таксма не дадае спакою і стварае новыя загрозы. Ці сапраўды ў Еўропе ўзровень палітычнага дыялогу вымяраецца электаральнымі цыкламі і ці чакаць зменаў адносінаў да Святланы Ціханоўскай? Ці варта ўсур’ёз успрымаць папярэджанне пра непазбежнасць ваеннага канфлікту паміж Расіяй і краінамі ЕС і як Еўропа рыхтуецца да супрацьстаяння расійскай агрэсіі? Ці можна казаць, што дзеянні Трампа правакуюць напад Пуціна на Еўропу і ці рэальны бліжэйшым часам “круглы стол” з рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт Фінскага інстытута міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.

    40 min
  6. Вадзім Кабанчук. Калі заўтра вайна: што на такі выпадак беларусам прапануюць дэмсілы

    -2 J

    Вадзім Кабанчук. Калі заўтра вайна: што на такі выпадак беларусам прапануюць дэмсілы

    Пытанне сілавога сцэнару, як адно з магчымых разгортванняў падзей на шляху да вызвалення Беларусі, не раз уздымалася перад палітычнымі лідарамі дэмсіл. Былі і ініцыятывы “з народу” кшталту стварэння “Паспалітага рушання” ці іншых арганізацый спартова-ваеннага накірунку. Каардынацыйная рада нават выходзіла з ініцыятывай стварэння беларускіх фармаванняў у складзе нацыянальных армій краін Еўропы. Але пакуль выглядае на тое, што да стварэння свайго войска нам далёка. Вельмі далёка. Якія пытанні абароны і нацыянальнай бяспекі здольны сёння рэальна вырашаць прадстаўнік АПК? Ці магчыма сёння калі не стварэнне свайго войска і беларускіх фармаванняў у складзе нацыянальных армій краін Еўропы, то хаця б пашырэння практык вайсковай падрыхтоўкі сярод беларусаў за мяжой? Ці падтрымлівае Кабанчук сувязі з ПКК і якую дапамогу добраахвотнікам аказваюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.

    42 min

Notes et avis

4
sur 5
7 notes

À propos

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Plus de contenus par Euroradio

Vous aimeriez peut‑être aussi