euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Антон Пянькоўскі. Міністэрства вайны Трампа: ад вайны з Мадурам і Сі да кампліментаў Лукашэнку

    9小时前

    Антон Пянькоўскі. Міністэрства вайны Трампа: ад вайны з Мадурам і Сі да кампліментаў Лукашэнку

    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на час свайго кіравання перайменаваў Міністэрства абароны ў Міністэрства вайны. І ў чарговы раз расказаў, што менавіта Злучаныя Штаты перамаглі і ў І, і ў ІІ Сусветных войнай. Больш за тое, менавіта ЗША перамаглі ва ўсіх іншых войнах, якія былі ў свеце з часоў існавання ЗША. Ну, ці маглі б перамагчы, калі б прэзідэнтам быў Трамп. Да ўсяго Трамп паабяцаў распрацаваць гарантыі бяспекі для Украіны (ну, тыя, дзе галоўнымі гарантамі будуць краіны Еўропы), адначасова скараціўшы выдаткі на ваенную дапамогу краінам, што мяжуюць з Расіяй. І ў чарговы раз насыпаў кампліментаў Лукашэнку. З кім будзе ваяваць Міністэрства вайны Трампа і ці здольныя ЗША перамагчы кааліцыю на чале з Кітаем? Ці здольная Еўропа даць гарантыі бяспекі Украіны і пры чым тут ЗША? Навошта Трампу званкі Лукашэнку і ці здольныя прыхільнікі перамоў з рэжымам схіліць на свой бок ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.

    50 分钟
  2. Іван Краўцоў. 5 гадоў за кратамі: як паразумецца з тым, хто ніякіх перамоў не хоча

    10小时前

    Іван Краўцоў. 5 гадоў за кратамі: як паразумецца з тым, хто ніякіх перамоў не хоча

    Прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава была затрыманая 7 верасня 2020 года і асуджаная на 11 гадоў зняволення. Практычна палову з тых 5 гадоў, якія Марыя знаходзіцца за кратамі, яе трымаюць ў стане інкамунікада. Яе паплечнікі, якія застаюцца на волі, выступаюць за змену стратэгіі дэмсіл і пачатак перамоў з рэжымам Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў. І крытычна ставяцца да ідэі люстрацыі, з якой выступае найперш Офіс Святланы Ціханоўскай. Чым кіравалася Калеснікава, разрываючы свой пашпарт на мяжы, і што вядома пра яе стан? Ці здольныя дэмсілы паўплываць на вызваленне Лукашэнкам палітвязняў і як пачаць перамовы з тым, хто ніякіх перамоў з табой не жадае? Чаму Краўцоў крытыкуе праект закона аб люстрацыі і ці верыць у прымірэнне па прынцыпе “забыцца пра ўсё і прабачыць”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.

    1 小时 2 分钟
  3. Яўген Красулін. Выжыць і вярнуцца: як хутка Офіс і АПК ператворацца ў Раду БНР 2.0

    10小时前

    Яўген Красулін. Выжыць і вярнуцца: як хутка Офіс і АПК ператворацца ў Раду БНР 2.0

    Разуменне таго, што хуткага вяртанне на радзіму не будзе, неабходнасць уладкоўвацца на новым месцы і сацыялізавацца ў чужым грамадстве, скандалы і недавер у актывісцкім асяродку — усё гэта аслабляе жаданне ў шараговых прадстаўнікоў дыяспары браць удзел у дзейнасці эмігранцкіх структур супраціву. Офіс Святланы Ціханоўскай, АПК, КР, НАУ ды іншыя структуры і рухі губляюць сваіх прыхільнікаў. Пачынаюцца пошукі вінаватых, ворагаў, агентаў і… скрадзеных грошай. Чым выкліканыя працэсы, што адбываюцца ў беларускіх дэмсілах, і наколькі яны непазбежныя? Ці здольныя дэмсілы і надалей захоўваць адзінства і як супрацьстаяць дзейнасці спецслужб за мяжой? Ці паўтораць структуры сённяшняй апазіцыі ў эміграцыі лёс Рады БНР і ці ёсць прыклады, калі апазіцыя ў эміграцыі змагла шмат гадоў захоўваць адзінства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

    43 分钟
  4. Роза Турарбекава. Чаму “моцны лідар” баіцца спыніць рэпрэсіі і як Кітай уплывае на Лукашэнку?

    1天前

    Роза Турарбекава. Чаму “моцны лідар” баіцца спыніць рэпрэсіі і як Кітай уплывае на Лукашэнку?

    Падчас прэс-канферэнцыі 5 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноўку ўзгадаў Лукашэнку. І ўзгадваў Трамп яго ў чарговы раз выключна ў звязку з палітвязнямі. Па словах Трампа, перамовы з Лукашэнкам наконт вызваленя закладнікаў, якіх утрымлівае рэжым, працягваюцца і ён спадзяецца, што бліжэйшым часам адбудзецца вызваленне часткі з 1400 вязняў. Адметна, што еўрапейскі бок ніякім чынам да гэтых перамоваў не далучаны. У тым ліку і з-за таго, што міграцыйныя атакі з тэрыторыі Беларусі на межы Еўрасаюза не спыняюцца. Як і не спыняюцца спробы часткі беларускіх дэмсіл дамагчыся прыцягнення Лукашэнкі і яго бліжэйшых паплечнікаў да адказнасці праз розныя еўрапейскія інстытуцыі. Ці сапраўды візіт Лукашэнкі ў Кітай для ўдзелу ў пасяджэнні ШАС і парадзе ў Пекіне стаў дэманстрацыяй выбару Мінска на карысць антыамерыканскай кааліцыі? Чаму гэта дэмастрацыя не паўплывала на пазіцыю Трампа адносна Лукашэнкі і ці варта спадзявацца на вызваленне значнай колькасці палітвязняў? Ці можна разглядаць кейс “Карпушонак супраць Латушкі” ў звязку зперамовамі паміж Мінскам і Вашынгтонам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

    54 分钟
  5. Аркадзь Мошас. “Нобелеўка” для Трампа: ці дапаможа памкненне яе атрымаць вызваліць палітвязняў?

    1天前

    Аркадзь Мошас. “Нобелеўка” для Трампа: ці дапаможа памкненне яе атрымаць вызваліць палітвязняў?

    Лукашэнкаўская прапаганда не спыняецца хваліцца “вынікамі” паездкі свайго боса ў Кітай. Маўляў, і ў пасяджэнні ШАС паўдзельнічаў, і з лідарамі краін-удзельніц перамовы вёў, і дзесяткі сустрэч з бізнесамі рознымі правёў. І гэта не кажучы пра сам парад у Пекіне. Проста нейкі трыумф міжгалактычнага ўзроўню. А па вяртанні не меншы сюрпрыз —прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноўку ўзгадаў Лукашэнку і назваў яго “моцным лідарам”. Ну, адным з тых “моцных лідараў, відаць, якія за кратамі трымаюць у якасці закладнікаў сваіх палітычных апанентаў. І рэпрэсуюць уласны народ. Але з якім перамовы, як вынікае са слоў Трампа, працягваюцца няспынна. Якая карысць была ад паездкі Лукашэнкі ў Кітай і ці сапраўды яна падвысіла яго легітымнасць? Чаму далучэнне Лукашэнкі да антыамерыканскай кааліцыі не паўплывала на жаданне Трампа весці з ім перамовы? Ці наблізіліся Расія і Україна да перамір’я і як Еўропа рыхтуецца да супрацьстаяння з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

    38 分钟

评分及评论

4
共 5 分
7 个评分

关于

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

更多来自“Euroradio”的内容

你可能还喜欢