Бунт батанікаў
«Бунт батанікаў» – гэта дакументальная кніга, кніга-дзённік, які Зміцер Дрозд пісаў амаль сем месяцаў, з першых дзён затрымання 19 снежня 2010 года да самага вызвалення. Апошнія радкі напісаныя за некалькі хвілін да выхаду на волю ў «адстойніку» кантрольнага пункта папраўчай калоніі ў горадзе Бабруйску. «Бунт батанікаў» – гэта своеасаблівая энцыклапедыя турэмнага жыцця ў сучаснай Беларусі. Напісанне гэтага дзённіка было выклікана не толькі жаданнем аўтара запомніць усё, што адбывалася, задакументаваць зусім нечаканае падарожжа, з незразумелымі і дзікімі звычаямі, табу і рытуаламі. Назва гэтай кнігі ўзнікла раптам на адным з судовых пасяджэнняў, расказвае аўтар, і «неаднаразова ўсплывала ў памяці, калі я бачыў побач з двухметровымі «шафамі» (спецназаўцамі, ахоўнікамі і іншымі людзьмі ў пагонах) нас – маленькіх, шчуплых, фізічна слабых, часцей былых выдатнікаў, з адной, а часам і дзвюма вышэйшымі адукацыямі, многія з іх пішуць вершы (пазней Аляксандр Фядута ўкладзе цэлую анталогію творчасці палітычных вязняў «Голас волі з-за кратаў»), шмат хто – з абавязковым атрыбутам – акулярамі. Такія тыповыя «батанікі». Зміцер Дрозд у часе выбарчай кампаніі 2010 году быў сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. За ўдзел у Плошчы-2010 адбыў 10-дзённы арышт. Пазней быў зноў арыштаваны і абвінавачаны ва «ўдзеле ў масавых беспарадках». 5 траўня 2011 года яго асудзіла на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Чытае: Раман Арлоў
Episodes
- 4 Episodes
About
Information
- Channel
- CreatorЗміцер Дрозд
- Episodes4
- RatingClean
- Copyright© All rights reserved
- Show Website