Аляксандр Дабравольскі. Офіс і АПК хочуць перакваліфікавацца ў правабаронцаў?

euroradiofm

Напярэдадні чарговай Канферэнцыі Новай Беларусі ў Офісе Святланы Ціханоўскай актывізавалі прасоўванне ідэі стварэння новай “пасады” — прадстаўніка дэмсіл па правах грамадзян Беларусі. Фактычна, такога сабе міністра праваабароны. Што выклікала здзіўленне і абурэнне ў праваабрончай супольнасці. Здавалася б, у Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета хапае іншых задач, каб займацца яшчэ і праваабарончай дзейнасцю. Хаця, калі пытанне не пра тое, каб займацца, а толькі курыраваць яе, то… Навошта Офісу, АПК і асабіста Ціханоўскай браць на сябе праваабарончыя функцыі і ў чым сэнс ўвядзення пасады прадстаўніка дэмсіл па правах грамадзян Беларусі? Чаму ў Офісе не прыслухоўваюцца да пазіцыі праваабарончай супольнасці і зацята прасоўваюць сваю ініцыятыву? Ці звязаная гэта ініцыятыва з перамоўным трэкам Вашынгтон-Мінск і як дэмсілы далучаныя да працэсу перамоў наконт вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.

To listen to explicit episodes, sign in.

Stay up to date with this show

Sign in or sign up to follow shows, save episodes and get the latest updates.

Select a country or region

Africa, Middle East, and India

Asia Pacific

Europe

Latin America and the Caribbean

The United States and Canada