euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. Паліна Прысмакова. Пра аўтарытарызм, сістэму кіравання і люстрацыю: што чакае Беларусь?

    9 hr ago

    Паліна Прысмакова. Пра аўтарытарызм, сістэму кіравання і люстрацыю: што чакае Беларусь?

    Размовы і развагі на тэму “А што будзе пасля Лукашэнкі і якія рэформы могуць дэмсілы прапанаваць беларусам” працягваюцца ўжо не першы год. У нас ужо нібыта ёсць і праект новай Канстытуцыі, і праект закона аб люстрацыі, і некалькі праектаў эканамічных рэформ, але ж беларусам не дагодзіш. Адны кажуць, што гэта несвоечасова, іншыя, што, пакуль рэжым зменіцца, актуальнасць прапаноў знікне, трэція незадаволеныя тым, што праекты рэформ ёсць, а “агульнага бачання таго, што мы хочам пабудаваць, усё адно няма”… Карацей, самая пара для з’яўлення працы “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў”. І яна не толькі ёсць, але і будзе прэзентавана 16 ліпеня ў Варшаве, а 17-га — на фестывалі “Тутака”. Ці здольнае беларускае грамадства пабудаваць нешта, моцна адрознае ад аўтарытарнай мадэлі кіравання, і што нам дэманструе сістэма, пабудаваная за мяжой дэмсіламі? Каму сёння патрэбна праца “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў” і для каго насамрэч гэтая кніга? Ці магчыма змяніць пабудаваную Лукашэнкам сістэму кіравання без люстрацыі і якой тая люстрацыя ў Беларусі мусіць быць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова

    37 min
  2. Андрэй Махоўскі. Як хутка кошты на бензін у Беларусі і Польшчы зраўняюцца

    10 hr ago

    Андрэй Махоўскі. Як хутка кошты на бензін у Беларусі і Польшчы зраўняюцца

    Цягам шасці месяцаў 2026 года “добрыя дроны” траплялі па расійскіх НПЗ больш як 200 разоў. Аднаму заводу пашчасціла больш (да яго наведваліся 2-3 разы), да іншага, напрыклад, Омскага НПЗ, дроны дабраліся толькі на пачатку ліпеня. Але дабраліся, машрут праклалі — значыцца, не апошні раз! І чым больш такіх прылётаў, тым даўжэйшыя чэргі на расійскіх АЗС і тым больш паліва адпраўляюць у Расію беларускія НПЗ. Што патрэбы Расіі не закрывае і вядзе да росту коштаў на паліва. І не толькі паліва. І не толькі ў Расіі. Ці не прывядзе сітуацыя з палівам у Расіі да дэфіцыту яго ў Беларусі, і як хутка кошт бензіну ў Беларусі дагоніць еўрапейскія цэны? Чаму беларускія банкі не жадаюць прымаць у насельніцтва расійскія рублі і што адбываецца з курсам долара? Што адбываецца з ЗВР Нацбанка Беларусі і якую стратэгію абраў рэжым, каб справіцца з эканамічнымі праблемамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі

    40 min
  3. Наталля Васілевіч. Чаму рэжым працягвае цішком шкодзіць Варшаве і Ватыкану?

    12 hr ago

    Наталля Васілевіч. Чаму рэжым працягвае цішком шкодзіць Варшаве і Ватыкану?

    Разважаючы з высокіх трыбун пра міралюбства і гаворачы пра жаданне наладзіць добрасуседскія адносіны з усімі краінамі, лукашэнкаўскі рэжым працягвае цішком шкодзіць. І гэта не толькі пра мігрантаў на межах з Польшчай, Літвой ды Латвіяй, “шарыкі” з кантрабандай і нават не пра рэтранслятары ля мяжы з Украінай — размова пра каталіцкіх святароў. Стала вядома, што днямі яшчэ чацвёра святароў Гродзенскай епархіі, грамадзяне Польшчы, не атрымалі дазволу на працяг служэння ў Беларусі. Чаму рэжым працягвае выціскаць з Беларусі святароў, якія маюць грамадзянства Польшчы, і ці дапаможа вырашэнню сітуацыі падача святарамі заяў на атрыманне беларускага ВНЖ? Святары ўсё часцей бяруць удзел у прапагандысцкіх акцыях прарэжымных структур, напрыклад, “Белай Русі” — чым гэта небяспечна і ці не адвернуцца ад іх праз гэта вернікі? Як пераканаць беларусаў адмовіцца ад паездак на адпачынак у Расію, і чым адметны сёлетні фэст у Будславе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч

    40 min
  4. Валеры Карбалевіч. Пра гарантыі ад Кітая, спорт, гібрыдную вайну і шпіёнаў

    12 hr ago

    Валеры Карбалевіч. Пра гарантыі ад Кітая, спорт, гібрыдную вайну і шпіёнаў

    “Доўгатэрміновая камандзіроўка” стала для Лукашэнкі такой складанай, што стома ад яе не дазволіла яму прысутнічаць не толькі на ўрачыстасцях з нагоды святкавання афіцыйнага Дня незалежнасці, але і прыйсці вечарам на “народнае” святкаванне. Тым не менш, за выходныя адпачыць атрымалася, і ўжо ў панядзелак ён пачаў з галоўнага — спорта і вайны. Дакладней, распытваў кіраўніка НАК Дзмітрыя Лукашэнку, хто і якія санкцыі не зняў, і расказваў генералам, што іх на мясныя штурмы ва Украіну адпраўляць дакладна не будзе. Чым адметная паездка Лукашэнкі ў Кітай ды іншыя краіны “далёкай дугі”, і чаму ён не здолеў наведаць святкаванні 3 ліпеня? Чаму настолькі важныя для Лукашэнкі “спартыўныя санкцыі” і што дае рэжыму іх зняцце? Ці варта беларусам чакаць праблем як на мяжы з Украінай, так і на межах з краінамі Еўрасаюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч

    44 min
  5. Яўген Магда. Паміж дзвюх ІПСА: ці атрымаецца ва Украіны пераіграць Расію ў Беларусі

    1 day ago

    Яўген Магда. Паміж дзвюх ІПСА: ці атрымаецца ва Украіны пераіграць Расію ў Беларусі

    Прайшло ўсяго некалькі дзён пасля трагедыі на тэрыторыі Расіі з аўтобусам, у якім беларускіх дзяцей везлі на адпачынак на мора, як чарговы аўтобус з беларускімі турыстамі патрапіў пад удар беспілотніка. Ізноў жа, фактычна на тэрыторыі Расіі. Гэтым разам, на шчасце, абышлося без загінулых. Хоць пацярпелыя, нібыта, былі і ў другім аўтобусе. Хто здзейсніў атаку, дакладна невядома. Але прапагандзе, як расійскай, так і беларускай, доказы не спатрэбіліся — адразу была абвінавачана Украіна. Хоць ні ад Лукашэнкі, ні ад іншых чыноўнікаў, таго ж кіраўніка Саўбеза Вальфовіча, такіх абвінавачванняў не прагучала. Затое з’явілася інфармацыя, таксама неафіцыйная, што рэтранслятары выключыў не Лукашэнка, а ўкраінскія беспілотнікі… Супадзеннем ці спланаванай акцыяй сталі ўдары па беларускіх аўтобусах з турыстамі, і якія мэты ў выпадку наўмысных дзеянняў былі ў арганізатараў гэтых удараў? Ці дастаткова заяў Кіева аб недатычнасці да гэтых атак, каб даказаць сваю пазіцыю, і чаму Кіеў не хоча сам агучыць інфармацыю пра “выключэнне” рэтранслятараў? Як ва Украіне ўспрымаюць дыскусіі сярод беларусаў адносна стаўлення да магчымых удараў УСУ па аб’ектах вайсковай інфраструктуры ў Беларусі, і як апошнія падзеі мяняюць індэкс беларуска-ўкраінскіх адносін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда

    48 min
  6. Вольга Такарчук. Я палітыкай не цікаўлюся: пра краіну-бензакалонку і беларускіх турыстаў

    1 day ago

    Вольга Такарчук. Я палітыкай не цікаўлюся: пра краіну-бензакалонку і беларускіх турыстаў

    Насуперак папярэджанню не толькі незалежных СМІ і ваенных экспертаў, але і лукашэнкаўскага МЗС разам са старшынёй Саўбеза Вальфовічам, беларусы працягваюць ехаць у Расію (альбо праз Расію) на адпачынак. Калі не аўтобуснымі турамі, дык на ўласнай машыне. І вось тут пачынаецца: беларусы нечакана даведваюцца пра праблемы з палівам і чэргі на расійскіх АЗС! Ну, проста палітыкай яны не цікавяцца… І калі пра абстрэлы Кіева яны чулі па расійскім тэлевізары і ад узрадаваных Z-прапагандыстаў, то іх плач наконт абстрэлаў Расіі неяк прапусцілі. Ці варта ганьбіць людзей, якія проста жывуць сваё жыццё, не цікавяцца палітыкай і едуць адпачываць на тое мора, якое ім даступна? Што застаецца, калі нармальна адпачыць хочацца, а ў Еўропу выехаць складана і дорага, у Турцыю — проста дорага, а адпачыць у роднай Беларусі — занадта дорага для звычайнага беларуса? Што абурае ў сітуацыі з абстрэламі аўтобусаў з беларускімі турыстамі і ў рэакцыі на гэтыя падзеі лукашэнкаўскай прапаганды? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук

    45 min
4.9
out of 5
32 Ratings

About

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More From Euroradio

You Might Also Like