Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры (Спіс на лета, #2)
Макабрычныя танцы і надрыўная музыка сто трыццаць год таму, водгулле якой чуем і сёння: выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч размаўляюць пра чалавека, які першым зайграў на гэтай адчайнай дудцы. Францішак Багушэвіч даў голас людзям без імя, але сам схаваўся пад чужымі, стаўшы Мацеем Бурачком і Сымонам Рэўкам з-пад Барысава. У гэтым падкасце гісторыя галоўнага адваката і псіхатэрапеўта беларускай літаратуры, які ў маладосці страціў усё, уключна з краінай, стаў паэтам у 50, заклаў матрыцу нацыянальнай літаратуры і ўрэшце перамог, без надзеі спадзеючыся. У падкасце вы пачуеце фрагмент верша Вальжыны Морт «Беларуская мова» з аўдыякнігі «Музыка саранчы», гукарэжысёр — Дзмітры Дзмітрыеў.
Information
- Show
- Published26 June 2024 at 20:59 UTC
- Length39 min
- RatingClean